Ігнацій Іванавіч Карпеза
Ігнацій Іванавіч Карпеза (нар. 25 лістапада 1898, в. Кульгаёўка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 27 верасня 1987, Кіеў) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1946).
Ігнацій Іванавіч Карпеза | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1987 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 15-ы механізаваны корпус[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія Правіць
У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1936). З 1936 года памочнік камандзіра, камандзір дывізіі, начальнік ваеннага вучылішча, камандзір корпуса.
На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандуючы 15-га механізаванага корпуса, удзельнічаў у танкавай бітве пад Дубна, пад Луцкам і Роўна.
Пасля вайны намеснік камандуючага Кіеўскай ваеннай акругі.
У 1959 годзе звольніўся ў запас. Жыў у Кіеве.
Узнагароды Правіць
За баявыя заслугі генерал-лейтэнант І. І. Карпеза ўзнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.
Літаратура Правіць
- Васілега, Г. Генерал з Кульгаёўкі / Г. Васілега // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 266—267.
- Карпеза Ігнацій Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. — Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. — С. 125.