Ігуасу (рака)

Ігуасу (парт.: Iguaçu, ісп.: Iguazú) — рака ў Паўднёвай Амерыцы працягласцю ў 1320 км. Яе назва паходзіць з мовы гуарані і азначае «вялікая вада».

Ігуасу
парт. Iguaçu, ісп. Iguazú
1 iguazu river.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1320 км
Басейн 62 000 км²
Расход вады 1 746 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Сера-ду-Мар
 • Месцазнаходжанне Сера-ду-Мар
 • Каардынаты 25°23′30″ пд. ш. 49°00′11″ з. д.HGЯO
Вусце Парана
 • Каардынаты 25°40′48″ пд. ш. 54°26′06″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Парана → Атлантычны акіян
Краіны
Riodelaplatabasinmap.png
physical
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы
Аргенцінская частка вадаспадаў, від з боку Бразіліі
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 303
рус.англ.фр.

Ігуасу ўтвараецца ў выніку зліцця рэк Іраі і Атуба паблізу Курыціба. У ніжнім цячэнні да самага ўпадзення ў раку Парана ўяўляе сабой натуральную мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.

Ігуасу стала знакамітай дзякуючы унікальным вадаспадам, якія знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад месца ўпадзення ў Парана. Большая частка вадаспадаў размешчана на аргенцінскім боку, дзе знаходзіцца таксама ўваход у відовішчнае, так званае «горла д’ябла». Агульная шырыня вадаспадаў складае 2,7 км, штосекундна падаюць на 75 метраў уніз 1700 м вады, пасля доўгіх ападкаў нават 7000.

Вадаспады Ігуасу былі адкрыты ў 1542 годзе і прызнаныя ў 1984 сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.