Інга Уладзіміраўна Зянькова

Беларускі эканаміст

Інга Уладзіміраўна Зянькова (нар. 22 красавіка 1977, Полацк) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Інга Уладзіміраўна Зянькова
Дата нараджэння 22 красавіка 1977(1977-04-22) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Леанідавіч Клюня
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзілася ў Полацку ў 1977 годзе ў сям'і медыкаў. У 1994 годзе паступіла і ў 1998 годзе скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Пасля навучалася ў аспірантуры гэтай жа ВНУ, пазней таксамам скончыла навучанне ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніла 6 красавіка 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Уладзіміра Клюні. Тэма дысертацыі: «Збалансаванасць занятасці на рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтычныя і метадычныя асновы забеспячэння». У 2011 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1998-2004 гадах працавала ў Полацкім філіяле Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта кіравання. З 2004 года і па цяперашні час працуе на фінансава-эканамічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ассістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (2010-2011) і загадчыкам (2011-2014) кафедры эканамічнай тэорыі. У 2014-2018 гадах займала пасаду загадчыка кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі. З 2018 года з'яўляецца загадчыкам кафедры эканомікі ПДУ.

Навуковая дзейнасць

правіць

Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў прысвечана пытанням эканомікі працы, функцыянавання рынку працы, рэгулявання працоўных адносін, праблемам эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў рэгіёна і краіны, спосабам дасягнення адпаведнасці рынку адукацыйных паслуг і рынку працы і інш. Прымала ўдзел у падрыхтоўкі шматлікіх навуковых праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і іншых устаноў і дзяржаўных органаў. Ажыццяўляе апаніраванне кандыдацкіх дысертацый па эканоміцы, рэцэнзаванне аўтарэфератаў дысертацый, а таксама артыкулаў, падрыхтаваных для публікацыі ў навуковым часопісе “Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта” і іншых навуковых выданнях. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх аднаасобных і калектыўных манаграфій, артыкулаў у навуковых часопісах і сборніках у Беларусі і за мяжой, некалькіх вучэбна-метадычных выданняў і інш.

Узнагароды і прэміі

правіць

Спасылкі

правіць