Інка Гарсіласа дэ ла Вега
Інка Гарсіласа дэ ла Вега (ісп.: Inca Garcilaso de la Vega), народжаны Гомес Суарэс дэ Фігероа (ісп.: Gómez Suárez de Figueroa; 12 красавіка 1539 г., Куска — 23 красавіка 1616 г.) — іспанскі гісторык і пісьменнік родам з Перу.
Інка Гарсіласа дэ ла Вега | |
---|---|
Inca Garcilaso de la Vega | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Гомес Суарэс дэ Фігероа |
Псеўданімы | Inca Garcilaso de la Vega |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1539[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1616[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Іспанія |
Бацька | Sebastián Garcilaso de la Vega y Vargas[d] |
Маці | Chimpu Ocllo[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, перакладчык, паэт, раманіст, летапісец, дзеяч мастацтваў, мастак, празаік |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і іспанскага канкістадора Себасцьяна Гарсіласа дэ ла Вега і перуанкі Ісабэль Суарес Чымпу Окла, роднай пляменніцы апошняга Інкі Капака, у Куска. Бацька выхоўваў сына ў іспанскай шляхетнай манеры. Дзякуючы маці ён вывучыў мову кечуа, пазнаёміўся з мінулым Таўантынсую. Пасля смерці бацькі ў 21 год пераехаў у Іспанію, дзе прыняў імя Інка Гарсіласа дэ ла Вега і пасяліўся непадалёк ад Кордавы. У 1570 г. удзельнічаў у вайне з маўрамі на поўдні Іспаніі.
Меў 2 сыноў ад розных канкубінаў. Мяркуецца, што старэйшы сын памёр у маладосці. Аднак існуе гіпотэза, што ім быў мараплавец Лопэ дэ Вега, капітан аднаго з караблёў у флоце Альвара Менданья дэ Нейра. Малодшы сын Дыега дэ Варгас дапамагаў яму ў перапісванні твораў.
Творы
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Babelio — 2007. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ а б Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 снежня 2018.