Ісаак Фёдаравіч Ваксман
Ісаа́к Фё́даравіч Ва́ксман (25 ліпеня 1922, г. Краснаполле — 19 снежня 1943) — Герой Савецкага Саюза, камандзір артылерыйскай батарэі 1118-га стралковага палка (333-я стралковая дывізія, 6-я армія, 3-і Украінскі фронт), старшы лейтэнант[1].
Ісаак Фёдаравіч Ваксман | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1943 (21 год) |
Месца смерці | Запарожская вобласць |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 ліпеня 1922 года ў вёсцы Краснаполле, цяпер пасёлак, райцэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і служачага. Яўрэй.
Скончыў сярэднюю школу. У 1938—1940 гадах працаваў настаўнікам, адначасова вучыўся завочна ў Днепрапятроўскім транспартным інстытуце.
У 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года[1]. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.
Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Дон, Северскім Данцы, Дняпры[1].
Камандзір батарэі 45-мм гармат старшы лейтэнант Ваксман вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года. 26 лістапада 1943 года старшы лейтэнант Ваксман умела арганізаваў пераправу сваёй батарэі на правы бераг у раёне сяла Канеўскае (Запарожскі раён Запарожскай вобласці Украіны). У баях за плацдарм батарэя ўзаемадзейнічала са стралковымі падраздзяленнямі, пракладваючы шлях пяхоце. Пры адлюстраванні контратак праціўніка артылерысты знішчылі 15 кулямётаў, танк, дзве аўтамашыны, больш за сотню гітлераўскіх салдат і афіцэраў[1].
Старшы лейтэнант Ваксман загінуў у баі 19 снежня 1943 года.
Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Разумоўка Запарожскага раёна Запарожскай вобласці.
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Ваксману Ісааку Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза.
- Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памяць
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 464.
Спасылкі
правіць- Ісаак Фёдаравіч Ваксман на сайце «Героі краіны»
- Ваксман Исаак Фёдорович (руск.)
- Ваксман Исаак Фёдорович — Герой Советского Союза(недаступная спасылка) (руск.)