Батунь (вёска)

вёска ў Магілёўскім раёне
(Пасля перасылкі з Іструбішча)

Бату́нь[1] (трансліт.: Batuń, руск.: Батунь) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 31 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на паўднёвы захад мяжуе з лесам. На поўдні цячэ ручай (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Вёска
Батунь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 33 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213151
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244864006
Батунь на карце Беларусі ±
Батунь (вёска) (Беларусь)
Батунь (вёска)
Батунь (вёска) (Магілёўская вобласць)
Батунь (вёска)

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1585 года як сяло Батуня, дзяржаўная ўласнасць, у валоданні шляхціца. У 1635 годзе сяло Іструбішча (яно ж Батуня), цэнтр войтаўства Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета. Меліся карчма, 2 млыны. У 1671 годзе сяло было заселена татарскімі сем’ямі (напрыклад, у 1703 годзе згадваюцца батунскія каралеўскія татары Чамбай і Асай[2]).

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Дзейнічала драўляная царква (адкрыта не пазней 1880). У 1883 годзе адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1890 годзе заснавана вінакурня, дзе ў 1895 годзе была пастаўлена паравая машына. Паводле перапісу 1897 года ў Глухаўскай воласці Быхаўскага павета. Побач быў фальварак Батунь (дзейнічаў вінакурны завод), працавалі паравы і вадзяны млыны. У 1905 годзе адкрыта казённая вінная крама.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 годзе было 34 вучні, дзейнічалі драмгурток і гурток, а затым ячэйка па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

У 1928 годзе пачала працаваць сыраробная арцель. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога», працаваў вінзавод. У 1934 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У пачатку школе ў 1936 годзе навучалася 107 дзяцей, мелася бібліятэка.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1975 годзе ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін.

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з крывалінейнай працяглай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.

Вядомыя асобы

правіць

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 70 двароў, 382 жыхары; у фальварку — 4 двары, 22 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 88 двароў, 439 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 22 жыхары.
    • 1926 — 101 двор, 598 жыхароў.
    • 1990 — 33 гаспадаркі, 76 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 17 гаспадарак, 35 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 40, с. 227

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць