Іван Васільевіч Андрасюк
(Пасля перасылкі з І. В. Андрасюк)
Іван Васільевіч Андрасюк (нар. 17 сакавіка 1958, в. Хадынічы, Кобрынскі раён) — беларускі мастак.
Іван Васільевіч Андрасюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-плакатыст |
Месца працы | |
Жанр | плакат, партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 17 сакавіка 1958 г. у в. Хадынічы. Скончыў у 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў у Дзівінскай школе настаўнікам малявання і чарчэння, афармляў новую школу. Жыве ў Гомелі, дзе працаваў мастаком на шпалернай фабрыцы, цяпер працуе ў рэкламнай сферы мастаком-плакатыстам, у вольны час малюе партрэты і пейзажы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1999 года.