Янка Шарахоўскі

беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з І. З. Шарахоўскі)

Янка Шарахоўскі (Іван Захаравіч Шарахоўскі; 4 сакавіка 1908, Бялынічы, Магілёўская вобласць6 красавіка 1973, Мінск) — беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.

Янка Шарахоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1908(1908-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1973(1973-04-06) (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1925-1927 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме, у 1931 г. скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут. Працаваў у рэдакцыях часопіса «Чырвоная Беларусь», газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя рэвалюцыі». У 1938-1941 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Масквой, на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах як камандзір узвода, з 1943 г. - інструктар франтавой газеты. Пасля вайны - адказны сакратар часопіса «Полымя» (1946-1948), галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1948-1957), намеснік міністра культуры БССР (1957-1959), галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (1959-1961), дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы (1961-1968).

Творчасць

правіць

У друку пачаў выступаць як паэт, а з 1931 г. — як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1962), «Пясняр народных дум» (1970 — дарэвалюцыйны перыяд, 1976 — савецкі перыяд).

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), «Сплочаны доўг» (1978), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955).

Пераклаў на беларускую мову раман «Белая бяроза» М. Бубеннава (1949), аповесць «Сляпы музыка» У. Караленкі (1950), раманы «Чэсць змоладу» А. Первенцава (1951), «Рудзін», «Напярэдадні» І. Тургенева (1952), «Аповесць пра дзяцінства» Ф. Гладкова (1952), «Казкі» М. Салтыкова-Шчадрына (1953), «Апавяданні» І. Франка (1956), апавяданне «Лёс чалавека» М. Шолахава (1959) ды інш.

Зноскі

Літаратура

правіць