Белае (рыбгас)
Белае — буйны комплекс сажалак для развядзення рыбы ў пасёлку Азёрны Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці агульнай плошчай 5451 га. Рыбгас мае статус тэрыторыі, важнай для птушак з 1998 года (код BY019, крытэрыі А1, В2, В3). Вышыня над узроўнем мора — 126—138 метраў.[1]
Агульная плошча сажалак рыбгаса — 1649 гектараў.[2]
Фаўна
правіцьСажалкі з’яўляюцца буйнейшым у рэгіёне месцам гнездавання многіх відаў вадаплаўных і рыбаядных птушак. Асабліва важнае значэнне тэрыторыя мае для захавання наступных відаў: Чапля-бугай (Botaurus stellaris), Качка шэрая (Anas strepera), Белавокі нырок (Aythya nyroca), Нырок-сівак (Aythya ferina). Сярод іншых відаў птушак у наваколлях рыбгаса гняздуюцца арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla), драч (Crex crex), бусел чорны (Ciconia nigra). Белае — адзінае ў Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток (Mergellus albellus).[2] Ля азёр рыбгаса назіраўся сокал-шулёнак (Falco vespertinus)[3].
Сысуны прадстаўлены наступнымі відамі: янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), норка амерыканская (Neovison vison), куніца лясная (Martes martes) і іншыя.[2] Сярод рыб, якія вырошчваюць у рыбгасе карп (Cyprinus carpio carpio), белы амур (Ctenopharyngodon idella), талсталобік (Hypophthalmichthys molitrix), шчупак звычайны (Esox lucius).[4]
Флора
правіцьУся тэрыторыя рыбгаса акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай. Самі вадаёмы парослыя рагозам (Typha).[2]
Зноскі
- ↑ Beloe fish-farm Архівавана 5 сакавіка 2016. (англ.)
- ↑ а б в г Рыбгас «Белае» Архівавана 18 ліпеня 2013.
- ↑ Кобчик(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ «Белое» опытный рыбхоз Архівавана 11 кастрычніка 2014. (руск.)
Літаратура
правіць- A.Kozulin, L.Vergeichik, M.Nikiforov and others. Treasures of Belarusian nature.- Minsk, 2002. −160 p.