Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Абель Агілар
Abel Aguilar - presentació amb el Depor.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Абель Энрыке Агілар Тапіяс
Мянушка Абелар
Нарадзіўся 6 студзеня 1985(1985-01-06) (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Калумбіі Калумбія
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Калумбіі Уніён Магдалена
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2005 Сцяг Калумбіі Дэпартыва (Калі) 102 (3)
2005 — 2010 Сцяг Італіі Удзінезэ 2 (0)
2005   Сцяг Італіі Асколі 0 (0)
2007 — 2008   Сцяг Іспаніі Херэс 48 (3)
2008 — 2009   Сцяг Іспаніі Эркулес 34 (9)
2009 — 2010   Сцяг Іспаніі Сарагоса 27 (4)
2010 — 2013 Сцяг Іспаніі Эркулес 73 (4)
2012 — 2013   Сцяг Іспаніі Дэпартыва (Ла-Карунья) 28 (3)
2013 — 2016 Сцяг Францыі Тулуза 49 (1)
2015 — 2016   Сцяг Францыі Тулуза B 3 (0)
2016 Сцяг Партугаліі Белененсіш 9 (1)
2016 — 2018 Сцяг Калумбіі Дэпартыва (Калі) 55 (1)
2018 Сцяг ЗША Далас 4 (0)
2019 — Сцяг Калумбіі Уніён Магдалена 18 (1)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Сцяг Калумбіі Калумбія (да 20 гадоў) 11 (1)
2004 — Сцяг Калумбіі Калумбія 71 (7)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 мая 2019.

Абель Энрыке Агілар Тапіяс (ісп.: Abel Enrique Aguilar Tapias; нар. 6 студзеня 1985, Багата, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Уніён Магдалена» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Агілар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з горада Калі. У асноўным складзе клубу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абель стаў чэмпіёнам Калумбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Удзінезэ» і быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клуб Серыі B «Асколі» з-за празмернай колькасці ў клубе легіянераў, аднак з-за праблем з афармленнем дакументаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не паспеўшы дэбютаваць за клуб.

Ва «Удзінезэ» Абель не здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжання ў розных клубах у арэндзе. Пасля сканчэння кантракту з «Удзінезэ», ігрок падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 года ён перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[1].

З 2013 года з’яўляўся іграком французскай «Тулузы». У сезоне 2015/16 з-за траўмы страціў месца ў складзе, і ў канцы трансфернага акна ў студзені 2016 года перайшоў у партугальскі клуб «Белененсіш». 12 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў Калумбію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з «Дэпартыва».

У жніўні 2018 года перайшоў у клуб «Далас» з амерыканскай МЛС. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў Калумбіі, папоўніўшы склад клуба «Уніён Магдалена», дзе стаў капітанам.

МіжнароднаяПравіць

Агілар прымаў удзел у гульнях моладзевай зборнай Калумбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калумбіі на ўдзел у Кубку Амерыкі ў Перу. На турніры Абель забіў два галы: у матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства і 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.

ДасягненніПравіць

  Дэпартыва:

Зноскі

СпасылкіПравіць