Абу Махдзі аль-Мухандзіс
Абу Махдзі аль-Мухандзіс (араб. أبو مهدي المهندس; 1 ліпеня 1954[1], акруга Абу-эль-Хасіб[d], Басра[d] — 3 студзеня 2020[2][1], Ірак[3]) — іракскі і іранскі палітычны і ваенны дзеяч. На момант гібелі займаў пасаду намесніка кіраўніка кааліцыі Сіл народнай мабілізацыі, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць ІДІЛ. Па некаторых звестках, меў цесныя сувязі з Сіламі «Кудс», якія ўваходзяць у склад узброеных сіл Ірана. З’яўляўся камандзірам шыіцкага апалчэння «Катаіб Хезбала», а да гэтага супрацоўнічаў з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі супраць рэжыму Садама Хусейна[4].
Абу Махдзі аль-Мухандзіс | |
---|---|
араб. أبو مهدي المُهندس | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1954[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 студзеня 2020[2][1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць | Ірак |
Род войскаў | Сілы народнай мабілізацыі |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў акрузе Абу-эль-Хасіб, мухафаза Басра, Ірак. Яго бацька быў грамадзянінам Ірака, маці — грамадзянкай Ірана. У 1977 годзе скончыў навучанне ў ВНУ, атрымаўшы дыплом інжынера, і ў тым жа годзе ўступіў у шыіцкай партыю Дава, якая выступала супраць урада баасістаў. Пасля таго, як Садам Хусейн забараніў дзейнасць партыі Дава, Абу Махдзі Аль-Мухандзіс у 1979 годзе ўцёк праз мяжу ў іранскі горад Ахваз, дзе быў створаны лагер для падрыхтоўкі іракскіх дысідэнтаў з мэтай зрынуць існы рэжым[5]. У 1983 годзе разам з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі арганізоўваў у Кувейце атакі на пасольствы краін, якія падтрымлівалі Ірак у Ірана-іракскай вайне[6]. У снежні збег у Іран праз некалькі гадзін пасля выбухаў бомбаў у пасольствах ЗША і Францыі ў Кувейце[4]. Пазней быў завочна асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання судом у Кувейце за арганізацыю тэрарыстычных актаў[6]. Пасяліўся ў Іране, ажаніўся з мясцовай жанчынай, атрымаў іранскае грамадзянства. Пазней быў прызначаны ваенным саветнікам Сіл «Кудс» і кансультаваў іх у ходзе арганізацыі нападу на іракскіх вайскоўцаў у Басры[5].
У 2003 годзе, пасля ўварвання ЗША і іх саюзнікаў у Ірак, вярнуўся на радзіму і стаў выконваць функцыі саветніка па бяспецы прэм’ер-міністра Ібрагіма аль-Джафара. У 2005 годзе быў абраны ў савет прадстаўнікоў Іраку дэпутатам партыі Дава ад мухафазы Бабіль. У 2006 годзе афіцыйныя асобы ЗША звярнуліся да прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з просьбай выдаць ім арганізатара тэрактаў у Кувейце ў 1983 годзе. Абу Махдзі аль-Мухандзісу прыйшлося бегчы ў Іран[5][6].
У снежні 2011 года, пасля пачатку вываду амерыканскіх войск, вярнуўся ў Ірак і ўзначаліў шыіцкае апалчэнне «Катаіб Хезбала»[4], а затым стаў намеснікам кіраўніка «Сіл народнай мабілізацыі»[7].
31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў яго, нароўні з Каісам Хазаімам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на амерыканскую дыпмісію ў Багдадзе[8].
3 студзеня 2020 года загінуў у выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада. У ходзе гэтага нападу таксама загінуў генерал-маёр узброеных сіл Ірана Касем Сулеймані[9].
Пераслед
правіцьАбу Махдзі аль-Мухандзісу былі прад’яўлены абвінавачванні ў тэрарызме на тэрыторыі Кувейта ў 1980-х гадах[10][5]. У 2007 годзе ён быў завочна асуджаны кувейцкім судом да смяротнага пакарання[11] за ўдзел у арганізацыі выбухаў у 1983 годзе[6].
Зноскі
- ↑ а б в г The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Les États-Unis tuent un puissant général iranien, l’Iran promet de le venger — La Presse, 2020.
- ↑ а б https://www.lapresse.ca/international/moyen-orient/202001/02/01-5255533-general-iranien-tue-par-les-etats-unis-risque-descalade-guerriere-en-irak.php — La Presse, 2020.
- ↑ а б в Dehghanpisheh, Babak (12 November 2014). "Special Report: The fighters of Iraq who answer to Iran". Reuters. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2015. Праверана 10 студзеня 2020.
- ↑ а б в г Othman al-Mukhtar (4 January 2015). "Fugitive from international justice now militia leader in Iraq". al-Araby al-Jadeed English.
- ↑ а б в г Glanz, James; Santora, Marc (7 February 2007). "Iraqi lawmaker was convicted in 1983 bombings in Kuwait that killed 5". The New York Times. Праверана 17 August 2015.
- ↑ ساختار حشد شعبی عراق؛ تشکل نظامی مردمی(нявызн.). Tasnim News Agency (12 ліпеня 2015).
- ↑ US embassy siege leader was guest at White House during Obama presidency(недаступная спасылка). Al Arabiya English (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 10 студзеня 2020.
- ↑ Hassan, Falih; Rubin, Alissa J.; Crowley, Michael (2 January 2020). "Iraqi TV Reports Strike Kills Powerful Iranian Revolutionary Guard Commander". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 3 January 2020.
- ↑ "Iraqi Army still ineffective despite U.S. training". Newsweek. Reuters. 4 June 2016.
- ↑ https://www.reuters.com/article/us-iraq-security-soleimani-insight/inside-the-plot-by-irans-soleimani-to-attack-u-s-forces-in-iraq-idUSKBN1Z301Z
- ↑ Lawrence, John. Iraq Situation Report: May 23–25, 2015 . understandingwar.org. Institute for the Study of War (26 мая 2015). Праверана 27 May 2015. See paragraph 5 of the report