Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі
Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі (10 чэрвеня 1919, вёска Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 4 студзеня 2002, Мінск) — беларускі паэт.
Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2002 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура, лірыка і гумар[d] |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 чэрвеня 1919 года ў вёсцы Хляўно ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1937 годзе Магілёўскі газетны тэхнікум, затым у 1941 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва»[1].
У 1964 г. стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР[1].
Памёр 4 студзеня 2002 года ў Мінску[1].
Творчасць
правіцьПершыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).
Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.
Узнагароды
правіцьПаэт узнагароджаны медалём і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1999 г. А. Дзеружынскі атрымаў Літаратурную прэмію імя Янкі Маўра[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Спасылкі
правіць- Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»