Леніна (Горацкі раён)

Горацкі раён

Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета.

Аграгарадок
Леніна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 481 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2233
Паштовы індэкс
213421
Аўтамабільны код
6
Леніна на карце Беларусі ±
Леніна (Горацкі раён) (Беларусь)
Леніна (Горацкі раён)
Леніна (Горацкі раён) (Магілёўская вобласць)
Леніна (Горацкі раён)

Вёска стаіць на левым баку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м.

З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна Р70.

ГісторыяПравіць

Да 1918 года вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Корсакаву. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя пражывалі больш за 1 тыс. жыхароў, дзейнічалі мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварах[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек[2]. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёк ад вёскі адбылася бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.

У 1960-х гадах пасёлак Леніна, які з’яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб’ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш.

У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Леніно́ . Рама́нава
  2. 2,0 2,1 Ленино (руск.) 

СпасылкіПравіць