Адкрыць галоўнае меню

Галіна Аляксандраўна Бяганская

Галіна Аляксандраўна Бяганская (10 мая 1934, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976).

Галіна Аляксандраўна Бяганская
Дата нараджэння: 10 мая 1934(1934-05-10) (85 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыла БПІ ў 1958 годзе. З таго ж года ў БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання)[1][2].

ПрацыПравіць

Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (19671973, у сааўтарстве; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 1971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 1972), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 19791980, у сааўтарстве)[1].

Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб'ектаў сельскай архітэктуры[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бяганская Галіна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. Беганская Галина Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. Беганская Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць

  • Бяганская Галіна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Беганская Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

СпасылкіПравіць