Ада Львоўна Муладжанава

Ада Львоўна Муладжанава (21 верасня 1937, Харкаў) — беларускі архітэктар.

Ада Львоўна Муладжанава
Дата нараджэння 21 верасня 1937(1937-09-21) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Фрунзенскі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Украіны, Кыргызстана, Узбекістана (19551974). З 1974 г. — старшым архітэктарам у Мінскпраекце, з 1979 па 1980 г. — кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Запраектавала будынкі Кіргізземсельгаспраекта, райкама партыі і райвыканкама ў Фрунзэ, удзельнічала ў праектаванні мікрараёнаў у Ташкенце і Какандзе, цырка ў Фрунзэ.

 
Комплекс Белбыттэхпраекта і Дома мод

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: комплекс Белбыттэхпраекта, Дом мод (1983), тыпавы праект школы ў мікрараёне Зялёны Луг-6 (1979, прывязка з перапрацоўкай) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць