Юзаф Корсак (ваявода мсціслаўскі): Розніца паміж версіямі

(1590—1643) ваявода мсціслаўскі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч |беларускае імя=Язэп Корсак |поўнае імя= |арыгінальнае імя= |партрэт=Jazep Korsak. Язэп ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:42, 14 лістапада 2012

Язэп Корсак[2] (каля 15701643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639)[3].

Язэп Корсак
Язэп Корсак
Язэп Корсак
Герб «Корсак»
Герб «Корсак»
Ваявода мсціслаўскі
1639 — 1643
Папярэднік Крыштаф Кішка
Пераемнік Мікалай Абрамовіч
Нараджэнне каля 1570
Смерць 1643(1643)
Род Корсакі
Бацька Леў Корсак
Маці Марыяна Падбіпята
Жонка няма
Дзеці няма
Веравызнанне уніяцтва[1]

Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве.

Біяграфія

Прадстаўнік беларускага[4] шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага («Катвіца змененая»), сын Льва і Марыяны Падбіпяты.

Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.

Фундаваў кляштары базыліянаў у Беразвеччы і кармелітаў у Глыбокім.

Існавалі два партрэты Я. Корсака. Ранні — які перахоўваўся родам Корсакаў, другі — пазнейшы, які прэзентуе яго як фундатара кляштару кармелітаў босых на тле касцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салоне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Іншая форма імя: Ёсіф Корсак
  3. Вячаслаў Насевіч. Корсакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 239.
  4. Сяргей Казуля. Корсак Рафаіл // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 649.

Літаратура