Мікалай Завіша: Розніца паміж версіямі
кашталян віцебскі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч |беларускае імя=Мікалай Завіша |поўнае імя= |арыгінальнае імя= |партрэт=Mikałaj Zaviša. ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 16:59, 10 снежня 2012
Мікалай Завіша (каля 1585 — 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626)[3].
Мікалай Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сымон Самуэль Сангушка | ||||||
Пераемнік | Яўстах Курч | ||||||
Нараджэнне | каля 1585 | ||||||
Смерць | 1647 | ||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Ян Завіша | ||||||
Маці | Анастасія Трызна | ||||||
Жонка | Альжбета з Радзівілаў[1][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
З шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Яна і Анастасіі з Трызнаў.
5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля ў Віцебску загадаў чальцам мескага магістрату і некаторым мяшчанам з'явіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у сувязі з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкавання ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх мяшчан да суду скончылася новым мяцяжом[4].
Пакінуў толькі дачок[5], з якіх Людвіка Завішанка была адной з першых менскіх бернардынак[6].
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 91. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 639.
- ↑ Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 394.
- ↑ Уладзімір Дзянісаў. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ)
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.