Іаакім Іаакімавіч Вацэціс
Іаакім Іаакімавіч Вацэціс (лат.: Jukums Vācietis; 11 лістапада 1873 — 28 ліпеня 1938) — расійскі, савецкі военачальнік[4]. Камандарм 2-га рангу. Прафесар.
Іаакім Іаакімавіч Вацэціс | |
---|---|
лат.: Jukums Vācietis | |
| |
Дата нараджэння | 11 (23) лістапада 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1938[2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | Руская імператарская армія, Латышскія стралкі, Soviet Russia Armed Forces[d] і Q3739773? |
Гады службы |
1891—1917 1918—1937 |
Званне |
|
Камандаваў | Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Рэспублікі |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Сям’я правіць
Нарадзіўся 11 лістапада 1873 года ў Курляндскай губерні, Гальдынгенскага павета, Нейгофскай воласці, мыза Нейгоф, у шматдзетнай сям’і беззямельнага селяніна (фактычна парабка). Як піша ў сваёй аўтабіяграфіі Вацэціс, яго дзед насіў іншае прозвішча. Але пасля канфлікту з баронам Мірбахам, уладальнікам бвеласіпеднага завода ў маёнтку Нейгоф, той палічыў дасціпным, калі ў латыша, які правініўся, будзе прозвішча Vācietis («Немец» па-латышску).
Служба ў Імператарскай арміі Расіі правіць
Марыў паступіць ва ўніверсітэт, але абраў вайсковую службу, давалі магчымасць вучыцца за дзяржаўны кошт. У 1891 годзе[4] — добраахвотнік у Рыжскім навучальным унтэр-афіцэрскім батальёне. Затым Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, якое скончыў у 1897 годзе па першым разрадзе і афіцэрам выпушчаны ў войска. У 1909 годзе, пасля навучання ў Акадэміі Генштаба[4], капітан, камандзір роты, а пасля — вучэбнай каманды. У 1912 годзе падпалкоўнік, камандзір батальёна 102-га пяхотнага Вяцкага палка.
Першая сусветная вайна правіць
Вайну сустрэў ва Усходняй Прусіі, пазней пад Красновіцай, у раёне Варшавы быў цяжка паранены вінтовачнай куляй. Пасля лячэння, восенню 1915 года — палкоўнік[4], камандзір 5-га земгальскага стралковага палка, у складзе 12-й арміі, да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая трымала абарону на рыжскім кірунку. Дакументы аб прысваенні звання генерала сышлі ў стаўку, але ў канцы 1917 года імі ўжо ніхто не займаўся.
На баку бальшавікоў правіць
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі разам са сваім палком перайшоў на бок бальшавікоў[4]. Са снежня 1917 года быў начальнікам аператыўнага аддзела Рэвалюцыйнага палявога штаба пры Стаўцы. У студзені 1918 года кіраваў падаўленнем мецяжу польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага[4]. З красавіка 1918 года — камандзір Латышскай стралковай дывізіі[4], адзін з кіраўнікоў падаўлення леваэсэраўскага бунту ў Маскве ў ліпені 1918[4]. З ліпеня 1918 года — камандуючы Усходнім фронтам, з 1 верасня 1918 года па 9 ліпеня 1919 года — галоўнакамандуючы ўсімі Узброенымі Сіламі РСФСР[4]. У студзені — сакавіку 1919 адначасова камандуючы Арміяй Савецкай Латвіі.
У ліпені 1919 Вацэціс быў арыштаваны па падазрэнні ў здрадзе. У тэлеграме наркамваенмару Троцкаму, за подпісам Дзяржынскага, Красцінскага , Леніна і Склянскага, арышт тлумачыўся тым, што афіцэр, які быў выкрыты і прызнаўся ў здрадзе, даў паказанні, з якіх вынікала, што Вацэціс ведаў пра ваенную змову. «Прыйшлося падвергнуць арышту галаўкама» — цытуе тэлеграму Троцкі. Неўзабаве пасля арышту Вацэціс быў вызвалены. Але, нягледзячы на зняцце абвінавачванняў, на пасадзе галоўнакамандуючага не адноўлены.
Са жніўня 1919 г. працаваў у Рэўваенсавеце. З 1921 года на выкладчыцкай працы ў Ваеннай акадэміі РСЧА, камандарм 2-га рангу[4].
Канец правіць
29 лістапада 1937 быў арыштаваны ў другі раз. 28 ліпеня 1938 г. па абвінавачванні ў шпіянажы і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны 28 ліпені 1938 года на палігоне «Камунарка». Рэабілітаваны 28 сакавіка 1957 года.
Памяць правіць
Імем Іаакіма Вацэціса ў Рызе, у мікрараёне Пляўніекі названая вуліца.
Узнагароды правіць
Падарункі правіць
- Чарнільны прыбор «Напалеон», за паспяховае камандаванне Усходнім фронтам (1918)
Працы правіць
- «О военной доктрине будущего», Москва, 1923
- «Боевые действия в Восточной Пруссии в июле, августе и начале сентября 1914 г.» — М., 1923. — 105 с.
- «Операции на восточной границе Германии в 1914», ч. 1, Москва, 1929
- «Историческая роль латышских стрелков» (на латышском языке)
- «Человек и война». — Мысли и материалы по военно общественной психологии.
- Из воспоминаний Главкома И. И. Вацетиса, «Военно-исторический журнал», 1962, № 4
- «Выступление левых эсэров в Москве», в сборнике: Этапы большого пути, Москва, 1962.
- «Моя жизнь и мои воспоминания». Публикация в журнале «Даугава», Рига, 1980. № 3, 4, 5.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Вацетис Иоаким Иоакимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
Літаратура правіць
- «Энциклопедический словарь Гранат». Части 1 −3 дополнения к томам 40 и 41. Издательство Русского библиографического института братьев А. и И. Гранат. 1925—1926 года.
Спасылкі правіць
Іаакім Іаакімавіч Вацэціс на Вікісховішчы |