Даўжыня цела ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Для большасці акунепадобных уласціва наяўнасць у першым спінным плаўніку калючых пёраў[1]. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.
Промысел і развядзенне
правіць
Многія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. У Беларусі прамысловае значэнне маюць акунь і, у меншай ступені, судак[1].
Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.