Арцём Аляксандравіч Канцавы
Арцём Канцавы (нар. 26 жніўня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Канцавы | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 жніўня 1999[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Урал | |||||||||||||||||||||
Нумар | 80 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў 4 галы — усе галы сваёй каманды.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4].
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў венгерскі клуб «Мезёкёвешд»[5]. У складзе каманды толькі зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Венгрыі.
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Мезёкёвешд» па заканчэнні арэнды[6], падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2021 з 7 галамі стаў другім бамбардзірам «Руха» пасля Дзяніса Лапцева.
У снежні 2021 года перайшоў у остраўскі «Банік»[8]. Пакінуў клуб у маі 2022 года[9]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і неўзабаве футбаліст падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца сезона 2022[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ[12]. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі[13].
Міжнародная кар’ера правіць
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).
Дасягненні правіць
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | Д1 | Дняпро | 2 | 0 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 19 | 4 | |
2019 (1) | Д1 | Дняпро | 5 | 0 | |
2019/20 (1) | Д1 | Мезёкёвешд | 0 | 0 | |
2020 | Д1 | Рух | 25 | 5 | |
2021 | Д1 | Рух | 29 | 7 | |
2021/22 (2) | Д1 | Банік | 7 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Дынама | 17 | 3 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 24 | 4 |
Крыніцы правіць
- ↑ Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/artem-koncevoj
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Артем Концевой стал одноклубником Александра Карницкого в венгерском "Мезёкёвешде" (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Аренда Артема Концевого в венгерский "Мезекевешд" закончилась (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Артем Концевой подписал трехлетний контракт с "Рухом" (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Артем Концевой продолжит карьеру в чешском "Банике" (руск.). football.by (28 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Концевому не продлили рабочую визу, форвард покинул "Баник" (руск.). football.by (3 мая 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Артем Концевой стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (руск.). football.by (2 снежня 2022). Праверана 5 снежня 2022.
- ↑ Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 5 снежня 2022.
- ↑ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Артем Концевой — в "Урале" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.