Гру́па а́рмій «E» (ням.: Heeresgruppe E) — адна з груп армій вермахта ў часы Другой сусветнай вайны.

Група армій «E»
ням.: Heeresgruppe E
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Трэці рэйх
Уваходзіць у Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта
Тып Група армій
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у

Стварэнне групы. Балканы 1943—1945 правіць

Група армій «Е» была сфарміравана 1 студзеня 1943 года на аснове 12-й арміі. Падраздзяленні групы армій дыслакаваліся ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну, уключаючы Крыт, Грэцыю, Сербію і тэрыторыю ўсташскай Харватыі. Галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. 26 жніўня 1943 года група армій «Е» была падпарадкавана камандаванню групы армій «F». Асноўнымі праціўнікамі нямецкіх войскаў былі югаслаўская партызанская Народна-вызваленчая армія пад камандаваннем маршала Броз Ціта і грэчаскі камуністычны рух ЭЛАС. На працягу 19431944 гадоў падраздзяленні групы армій «Е» правялі шэраг удалых аперацый, разграміўшы некалькі буйных фарміраванняў партызан.

У ходзе гэтага было здзейснена некалькі ваенных злачынстваў, у тым ліку масавае забойства жыхароў грэчаскіх населеных пунктаў Калаўрыта і Дзістома. Акрамя гэтага, у ходзе раззбраення італьянскай арміі ў верасні 1943 года, у Кефалініі нямецкія войскі пакаралі смерцю звыш 5000 італьянскіх ваеннапалонных.

У гэты ж час, група армій паспяхова адбіла нападзенне брытанскіх войскаў, якія спрабавалі захапіць акупіраваныя Італіяй астравы Дадэканес.

Восенню 1944 года войскам групы армій «Е» было загадана пачаць адвод войскаў з Грэцыі і паўднёвых раёнаў Югаславіі. У выніку правадзімай савецкімі войскамі Белградскай аперацыі былі перарэзаны асноўныя шляхі адыходу групы армій «Е» уздоўж ракі Марава, а сама група войскаў апынулася ў акружэнні. У снежні 1944 года, здзейсніўшы манеўр праз цяжкапраходныя, горныя раёны Чарнагорыі і Босніі нямецкія войскі выйшлі з акружэння і былі перадыслакаваныя ў Венгрыю, а некаторыя падраздзяленні — у Аўстрыю і на поўдзень Германіі. Група армій «E» была аб’яднаная з рэшткамі групы армій «F» генерал-фельдмаршала Максіміліяна фон Вейхса, якая была расфармаваная 25 сакавіка 1945 года.

Склад правіць

Асноўныя падраздзяленні (у кастрычніку 1943)[1]:

  • 11-я паветрана-палявая дывізія (афінскі гарнізон)
  • Штурмавая дывізія «Родас» (аб’яднана з матарызаванай дывізіяй «Брандэнбург» у 1944 годзе)
  • 68-ы армейскі корпус (усходняя Грэцыя і Пелапанес)
    • 117-я пяхотная дывізія
    • 1-я танкавая дывізія
  • 22-і горны корпус (заходняя Грэцыя)
    • 104-я пяхотная дывізія
    • 1-я горная дывізія
  • 41-я крапасная дывізія
  • 133-я крапасная дывізія (крыцкі гарнізон)
  • Таксама пад камандаваннем групы армій знаходзіліся 22 штрафныя роты

Камандуючы правіць

Генерал-палкоўнік люфтвафэ Аляксандар Лёр (ням.: Alexander Löhr) з’яўляўся камандуючым групай армій «E» з 31 снежня 1942 года да 8 мая 1945 года.[2] 15 мая 1945 года быў узяты ў палон югаслаўскімі войскамі. Быў абвінавачаны ў масавых забойствах цывільнага насельніцтва Югаславіі і 26 лютага 1947 года расстраляны.

Вядомыя персаналіі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. стр. 24, Thomas
  2. D 3, Hogg

Літаратура правіць

  • Ian V. Hogg. German Order of Battle 1944: The regiments, formations and units of the German ground forces, Arms and Armour Press, London, 1975. (англ.)
  • Nigel Thomas (аўтар), Stephen Andrew (ілюстратар). The German Army 1939-45 (2): North Africa & Balkans (Men-At-Arms Series, 316), Osprey Publishing, 1998. ISBN 978-1-85532-640-8 (англ.)
  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.