Кардамон (Elettaria cardamomum) — кветкавая расліна сямейства Імбірныя (Zingiberaceae).

Кардамон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elettaria cardamomum (L.) Maton, 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506505
NCBI  105181
EOL  1120064
GRIN  t:300197
IPNI  796556-1
TPL  kew-243056

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Кардамон — шматгадовая травяністая расліна з мясістым карэнішчам вышынёй да 1 м. Лісце ланцэтна-эліптычнае, скурыстае. Усе вегетатыўныя органы моцна пахнуць. Кветкі жоўтыя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Расліна пашырана ў вільготных горных лясах Паўднёвай Індыі. Культывуецца ў Індыі, Індакітаі, Паўднёвым Кітаі, на востраве Шры-Ланка. У нетрапічных краінах вырошчваецца ў аранжарэях.

 
Кардамон. Плады і насенне.
 
Кардамон

Гаспадарчае значэнне правіць

У насенні маецца 3,5—7 % эфірнага алею. Кардамон выкарыстоўваюць як прыправу ў кандытарскай і тытунёвай прамысловасці, медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць