Корар

горад у Палау

Корар (англ.: Koror) — горад на аднайменным востраве, адміністрацыйны цэнтр і аснова аднайменнага штата у Палау. У 19942006 гг. быў сталіцай краіны. Насельніцтва — 8 744 чал. (2013 г.).

Горад
Корар
Koror
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
9,3 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
8744 чалавекі (2013)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Корар на карце Палау
Корар (Палау)
Корар
Корар (Палау)
Корар

Геаграфія правіць

Корар займае аднайменны востраў плошчай 9,3 км², аддзелены ад Бабелдааба вузкім пралівам (737 м). Асноўная частка вострава мае старажытнае вулканічнае паходжанне. Паўднёвая частка складзена каралавымі адкладаннямі. Рэльеф пераважна раўнінны, з невысокімі пагоркамі, парослымі дрэвамі і хмызнякамі. На поўдні вылучаецца ўнутраная лагуна Ніка, якая выкарыстоўваецца як натуральная гавань. У маланаселеных раёнах горада жывуць птушкі, у тым ліку рэдкія віды.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, вельмі вільготны. У сезон дажджоў здараюцца тайфуны.

Гісторыя правіць

 
Корар у 1930-ыя гг.

У старажытнасці Корар быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных палаўанцаў. Да канца XVIII ст. мясцовае насельніцтва было аб’яднана пад уладай адзінага вярхоўнага правадыра. У 1783 г. каля Корара адбылося крушэнне брытанскага карабля «Антылопа». Каманда на чале з капітанам Генры Вільсанам знайшла на 3 месяцы прытулак у вярхоўнага правадыра Ібедула. Гэта паклала пачатак сталым кантактам паміж палаўанцамі і еўрапейцамі. Ібедул накіраваў у Вялікабрытанію свайго сына Лібу, але той памёр у Лондане падчас эпідэміі. Гісторыя пра караблекрушэнне каля Корара і вандроўку Лібу стала шырока вядомай ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

У XIX ст. дзякуючы зручнай гавані востраў ператварыўся ў галоўнае месца спынення еўрапейскіх і амерыканскіх мараплаўцаў на Палау. У 1885 г. Корар быў абвешчаны часткай каланіяльных тэрыторый Іспаніі. Тут была адчынена каталіцкая місія, з’явіўся прадстаўнік іспанскай адміністрацыі. У 1899 г. разам з іншымі тэрыторыямі Мікранезіі Корар быў прададзены Германіі і фактычна ператварыўся ў гандлёвы цэнтр Палау.

У 1914 г. захоплены Японіяй. Японцы ператварылі Корар у галоўны адміністрацыйны цэнтр сваіх тэрыторый у Мікранезіі. Быў пабудаваны горад, большая частка жыхароў якога з’яўлялася выхадцамі з Японіі і Карэі. Палаўанцы ператварыліся ў этнічную меншасць. Былі пабудаваны порт, аэрапорт, майстэрні, прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы і сельскагаспадарчай прадукцыі. Насельніцтва Корара ў міжваенны перыяд дасягала некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек.

У 1944 г. Корар быў захоплены амерыканцамі. Большасць японцаў і карэйцаў былі інтэрнаваны на радзіму. У 1947 г. увайшоў у склад тэрыторый, перададзеных ААН у апеку ЗША. Пасля абвяшчэння незалежнасці Палау да 2006 г. выконваў функцыю сталіцы дзяржавы. У нашы дні застаецца найбуйнейшым горадам Палау.

Эканоміка правіць

Корар — галоўны транспартны, прамысловы і фінансавы цэнтр Палау. Працуюць міжнародны порт і міжнародны аэрапорт. У горадзе больш за 20 гасцініц для турыстаў.

Культура правіць

У Корары знаходзяцца Нацыянальны музей Палау, этнаграфічны музей Этпісана, навуковы цэнтр вывучэння каралавых рыфаў, акварыум, Нацыянальны стадыён, Грамадская бібліятэка, двухгадовы Грамадскі каледж і іншыя ўстановы.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т. 8. Мн., 1999. С. 417.

Спасылкі правіць