Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў

беларускі скульптар

Мікалай Аляксеевіч Рыжанко́ў[1] (14 сакавіка 1932, в. Гладкава, Чавускі раён — 8 снежня 1994) — беларускі скульптар.

Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў
Дата нараджэння 14 сакавіка 1932(1932-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1994(1994-12-08) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

Пасля школы паступіў у Леніградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, якое скончыў у 1960 годзе.

творчасць правіць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза з 1966 года. Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Асноўная тэма творчасці — гераічная гісторыя беларускага народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай формаў, разнастайнасцю вобразна-пластычных сродкаў. Сярод манументальных работ — помнікі ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 годзе на рацэ Бярэзіна пад Барысавам, Герою Савецкага Саюза Л. М. Даватару ў вёсцы Хоціна Бешанковіцкага раёна, партызану М. Гойшыку ля вёскі Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна), помнік М. Горкаму ў аднайменным парку ў Мінску, помнік-бюст Герою Савецкага Саюза і Герою Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскаму (архітэктар Юрый Казакоў[1]) у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна. Аўтар станкавых кампазіцый «Вайна 1812 г.», «Партызаны», «Дзеці»; рэльефаў «Шлях героя», «Навекі разам», двойчы Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і інш.

Стварыў шэраг памятных медалёў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рыжанкоў Мiкалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рыжанкоў Мiкалай Аляксеевіч // Беларускі Саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 462.
  • Рыжанко́ў Мiкалай Аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 632. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Рыжанкоў Мікалай Аляксеевіч // Памяць : Чавускі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкалегія: А. Н. Вінкевіч, [і інш.]; укладальнікі: Р. А. Аўраменка, П. М. Сырадоеў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2001. — С. 610.
  • Рыженков Николай Алексеевич // Художники cоветской Белорусии / ред. кол.: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск, 1976. — С. 304. (руск.)

Спасылкі правіць