Прыбалатуха, Павуціннік бранзалетавы (Cortinarius armillatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae). Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.

Прыбалатуха
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius armillatus (Fr.) Fr., 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  70562
EOL  1017338
MB  214757
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шырока-званочкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка вышынёй да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырвонымі пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.

Літаратура правіць