Рэсістэнсія
горад у Аргенціне
Рэсістэ́нсія (ісп.: Ciudad de Resistencia) — горад у Аргенціне, сталіца правінцыі Чака. Размешчаны на паўднёвым усходзе правінцыі, у паўночна-ўсходняй частцы дэпартамента Сан-Фернанда. Насельніцтва 275 960 жыхароў (2007) і 359 590 чалавек з прыгарадамі.
Горад
Рэсістэнсія
Ciudad de Resistencia
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады Рэсістэнсія і Карыентэс звязаны мостам Генерала Мануэля Бельграна над ракой Парана, з’яўляюцца магутным палітыка-эканамічным цэнтрам у рэгіёне Паўночна-Усходняй Аргенціны.
Першае паселішча на месцы горада, якое існавала паміж 1750 і 1767 гадамі, называлася Сан-Фернанда-дэль-Рыа-Негра. Горад утвораны 27 студзеня 1878 года, але днём заснавання лічыцца 2 лютага 1878 года, калі на месца будучага горада прыбылі першыя пасяленцы — імігранты з Фрыулі (Італія).
Славутасці правіць
- Кафедральны сабор Сан-Фернанда
Гарады-пабрацімы правіць
Літаратура правіць
- Рэсістэнсія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэсістэнсія