Самуіл Сямёнавіч Касцюк

Самуі́л Сямё́навіч Касцю́к — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Самуіл Сямёнавіч Касцюк
Сцяг Міністр сельскай гаспадаркі БССР
15 снежня 1947 — 9 ліпеня 1957
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Павел Нікіцін
Пераемнік Міхаіл Луцэнка
Сцяг Міністр харчовай прамысловасці БССР
26 сакавіка 1946 — снежань 1947
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік ён сам, як наркам харчовай прамысловасці
Пераемнік Надзея Грэкава
Сцяг Наркам харчовай прамысловасці БССР
1944 — 26 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік ?
Пераемнік ён сам, як міністр харчовай прамысловасці
Сцяг 2-гі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б)Б
1940 — сакавік 1941
Папярэднік Андрэй Эльман
Пераемнік Піліп Папоў
Нараджэнне 9 (22) лютага 1907
Смерць невядома
Партыя УКП(б)-КПСС з 1928 года
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Русінавічы. Член УКП(б) з 1928 года. Скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1960).

З 1928 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19281936 гадах — на дзяржаўнай і гаспадарчай рабоце ў Барысаўскім раёне.

У 1936—1940 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, 1-ы сакратар Кіраўскага раённага камітэтаКП(б) Беларусі.

У 1940—1941 гадах — 2-гі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснік народнага камісара меліярацыі Беларускай ССР.

У 19421945 гадах — кіраўнік справамі СНК Беларускай ССР.

З 1944 па 1947 год — міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР.

На працягу дзесяці гадоў, з 1947 па 1957 год, — міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

У 1957—1959 — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, пасля да 1961 года намеснік міністра хлебапрадуктаў Беларускай ССР.

Член ЦК КПБ у 19491960 гадах, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 4-га скліканняў.

Спасылкі правіць