Сельдэрэ́й[3][4] (Apium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), агароднінная культура.

Сельдэрэй

Сельдэрэй пахучы (Apium graveolens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apium L., 1753

Сінонімы
  • Helosciadium W.D.J.Koch
  • Panulia (Baill.) Koso-Pol.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29591
NCBI  4044
EOL  37297
IPNI  39683-1

Апісанне правіць

Двухгадовыя (у культуры аднагадовыя) травы. У першы год утвараюць разетку лісця вышынёй 30—50 см, на другі — баразнаватыя, прамыя, галінастыя сцёблы вышынёй да 150 см і суквецці (складаныя парасоны). Кветкі дробныя, зеленаватыя, крэмавыя, або бежавыя ў складаным парасоніку. Плод — сямянка.

Лісце і караняплоды багатыя аскарбінавай кіслатой, карацінам, вітамінамі, мікраэлементамі, эфірным алеем. Багаты солямі калію, магнію, жалеза, кальцыю, фосфару.

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны па ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды. Вырошчваўся ў старажытным Рыме і Егіпце.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2002.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць