Станіслаў Пахалавецкі

Станіслаў Пахалавецкі (Пахалавіцкі, Пахаловіч; польск.: Stanisław Pachołowiecki) — мастак і картограф другой паловы 16 ст.

Станіслаў Пахалавецкі
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Грамадзянства
Род дзейнасці картограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Крэпасць Сокал. 1579
 
Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 г., акварэль.

Жыццё і творчасць звязаны з Беларуссю і Польшчай. Служыў сакратаром у магнатаў, у 15631566 гадах пры двары вялікага князя і караля Жыгімонта II, потым у канцылярыі вялікага князя і караля Стэфана Баторыя. У час Лівонскай вайны (15581583) удзельнічаў у 15791581 у вызваленні Полацка, ваенных паходах на Пскоў і Вялікія Лукі. Склаў «Карту Полацкай зямлі» і «План аблогі Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579» (абодва награвіраваныя Т. Трэтэрам у Рыме), «Аблога Полацка 29.8.1579» (рысунак пяром з акварэльнай падмалёўкай, зберагаецца ў Дзяржаўным архіве  (ням.) ў г. Дрэздэн, Германія). Выканаў (з інж. П. Франкусам) аксанаметрычныя выявы 6 крэпасцей на Полаччыне: Казьян, Красная, Сітна, «Сокал», Суша і Туроўля.

Малюнкі Пахалавецкага — адны з першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, каштоўны матэрыял для рэканструкцыі фартыфікацыі і забудовы Полацка другой паловы 16 ст. Яго «Карту Полацкай зямлі» выкарысталі картограф Г. Меркатор (карта «Літва», 1595), Т. Макоўскі («Карта Вялікага княства Літоўскага», 1613) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць