Стасіс Лазарайціс

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 1898, Каўнас — 1983, Рым ) — літоўскі грамадскі і палітычны дзеяч, дыпламат. У 19341938 г. — міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. Ад 1940 г. — шэф літоўскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія засталіся ў замежжы.

Стасіс Лазарайціс
літ.: Stasys Lozoraitis
Сцяг Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
12 чэрвеня 1934 — 5 снежня 1938
Папярэднік Довас Заўнюс
Пераемнік Юозас Урбшыс
Сцяг Глава Дыпламатычнай службы Літвы (у выгнанні)
1940 — 1983
Пераемнік Стасіс Антанас Бачкіс
Нараджэнне 5 верасня 1898(1898-09-05)
Смерць 24 снежня 1983(1983-12-24) (85 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Motiejus Lozoraitis[d]
Жонка Vincenta Matulaitytė-Lozoraitienė[d]
Дзеці Сыны: Стасіс і Казіс
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Медаль Незалежнасці Літвы
Медаль Незалежнасці Літвы
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага
Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Каранацыйны медаль Георга VI
Каранацыйны медаль Георга VI
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1918 годзе — служыў у міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. З 1919 года па 1923 год — начальнік Канцылярыі Кабінета Міністраў Літвы. З 1923 года на дыпламатычнай службе. Працаваў у пасольстве ў Германіі. З 1929 года па 1932 год — працаваў у пасольстве пры Святым Прастоле. З 1932 года па 1934 год — дырэктар Палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літвы.

З 12 чэрвеня 1934 года па 5 снежня 1938 года — Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1934 годзе, па ініцыятыве краін Балтыі, было падпісана Жэнеўскае мірнае пагадненне. У 1935 годзе — выбраны членам Міжнароднай дыпламатычнай акадэміі (Парыж, Францыя).

З 1939 года — надзвычайны пасланец і паўнамоцны міністр Літвы ў Італіі.

У 1940 годзе, пасля далучэння Літвы да СССР, у адпаведнасці з дырэктывай Міністра замежных спраў Ю. Урбшыса быў прызначаны главой (шэфам) дыпламатычнай службы Літвы[1]. Гэту пасаду ён займаў да сваёй смерці ў 1983 годзе. На гэтай пасадзе займаўся пытаннямі абароны правоў Літоўскіх грамадзян па-за межамі СССР і займаўся пытаннямі аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Літвы.

19 верасня 1940 года па ініцыятыве Лазарайціса быў створаны «Літоўскі нацыянальны камітэт» (ці Калегія літоўскіх дыпламатаў), які аб'яднаў літоўскіх дыпламатаў, якія не прызналі савецкую ўладу і адмовіліся вярнуцца. Лазарайціс быў выбраны віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі (прэзідэнтам быў выбраны былы прэм'ер-міністр Эрнястас Галванаўскас).

10 лістапада 1998 года перапахаваны ў Каўнасе.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць