Ты́пі (ад сіў: thípi, літаральна «яны жывуць») — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў конусападобнай формы. Было шырока распаўсюджана ў раёнах прэрый.

Тыпі шаенаў, Каларада

Гісторыя правіць

Лічыцца, што жытло, падобнае да тыпі, індзейцы ладзілі з 2 тысячагоддзя да н. э., магчыма, нават раней. Хаця ў нашы дні канічныя шатры асацыююцца з культурамі захаду, на ўсходніх лясных раўнінах яны пачалі выкарыстоўвацца значна раней. Конусападобныя вігвамы сустракаліся ў плямён алганкінаў і іракезаў. Конусападобныя буданы, крытыя карою і зямлёй, былі шырока прадстаўлены ў старажытных сіўанскіх народаў усходняга ўзбярэжжа, раёнаў Вялікіх азёр і даліны ракі Агая.

На Вялікіх раўнінах і далей на захад тыпі з’явіліся пераважна ў XVIII ст., калі туды мігрыравалі плямёны, што займаліся качавой конегадоўляй і конным паляваннем. Аселыя народы таксама выкарыстоўвалі тыпі як часовае жытло ў сезоны палявання. Тыпі былі прыдатнымі для качэўнікаў і паляўнічых дзякуючы сваёй мабільнасці, прастаце зборкі і разборкі.

У нашы дні тыпі служаць індзейцамі пераважна ў рытуальных мэтах. Аднак іх форма і вопыт канструявання шырока выкарыстоўваюцца сучаснымі архітэктарамі. Распаўсюджаны намёты ў форме тыпі.

Канструкцыя правіць

Тыпі — разборнае жытло. У яго аснове драўляны каркас з прамых жэрдак. Індзейцы Вялікіх раўнін звычайна выкарыстоўвалі ад 15 да 25 загадзя апрацаваных прамых хваёвых жэрдак. 2 жэрдкі служылі слупамі для дымавой адтуліны. Жэрдкі для каркаса складалі ў форме конуса і счаплялі разам прыкладна ў 0,4 — 1 м ад верхавіны. Жэрдкі з боку ўвахода пакідалі больш доўгімі, таму конус ніколі не быў ідэальным. Унізе жэрдкі абапіраліся на камяні або дзёран, якія фарміравалі сабою кола.

Каркас накрывалі двума так званымі вечкамі ў нахваст. Да сярэдзіны XIX ст. вечкі шылі са скуры бізонаў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваюць брызент або нават палімернае палатно. Знешні бок вечка часцяком аздабляўся арнаментам і малюнкамі.

Цікавыя факты правіць

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць