Адолфс Блёдніекс

Адолфс Блёдніекс (лат.: Ādolfs Bļodnieks; 24 ліпеня 1889, Тукумс — 21 сакавіка 1962, Нью-Ёрк) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 19331934 гадах.

Адолфс Блёдніекс
лат.: Ādolfs Bļodnieks
прэм’ер-міністр Латвіі
24 сакавіка 1933 — 16 сакавіка 1934
Нараджэнне 7 жніўня 1889(1889-08-07)[1]
Смерць 21 сакавіка 1962(1962-03-21)[1] (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць прэм’ер-міністр Латвіі
Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыўшы камерцыйнае вучылішча ў Тукумсе, вучыўся ў гімназіі ў Курску. Пасля 1910 года пачаў навучанне ў Рыжскім тэхнічным універсітэце. У 1905 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыйных заварушэннях.

Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў у расійскіх ваенна-паветраных сілах. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі стаў членам Савета рабочых і салдацкіх дэлегатаў у Петраградзе. Аднак даволі хутка адышоў ад камуністычнай дзейнасці, стаў на бок Барыса Савінкава.

Восенню 1918 года ўваходзіў у склад Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада 1918 года абвясціла незалежнасць краіны. У 1919 годзе пачаў працаваць у Міністэрстве фінансаў (дырэктарам аднаго з дэпартаментаў). Быў таксама дэпутатам Канстытуцыйнага сходу (19201922), затым быў дэпутатам Сейма ў другім, трэцім і чацвёртым скліканнях (19251934). Прадстаўляў Латвійскe. парты. маладых фермераў і малых угоддзяў, якую заснаваў у 1924 годзе.

Са снежня 1923 па лістапад 1931 года — член праўлення Банка Латвіі, наступныя два гады — яго віцэ-прэзідэнт. Быў рэдактарам шэрага перыядычных выданняў. 24 сакавіка 1933 года прэзідэнт прызначыў яго кіраўніком урада. Менш чым праз год яго на гэтай пасадзе змяніў Карліс Улманіс.

Пасля 1945 года жыў у эміграцыі ў ЗША. Быў рэдактарам часопіса «За свабоду Латвіі» (19521955), старшынёй Камітэта вызвалення Латвіі (19561962).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.