Адольф Косарак
Адольф Ко́сарак (чэшск.: Adolf Kosárek; 6 студзеня 1830, Гералец каля г. Гумпалец, Маравія — 30 кастрычніка 1859, Прага) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы рэалістычнага пейзажа 19 ст.
Адольф Косарак | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1830[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1859[2][3][4] (29 гадоў) ці 29 кастрычніка 1859[5] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, пейзажыст |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
А. Косарак пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве, аднак сціснутыя жыццёвыя акалічнасці не дазволілі яму адразу прысвяціць сябе мастацкай творчасці. Толькі пры фінансавай падтрымцы архібіскупа Пражскага Б. Шварцэнберга і ва ўзросце больш за 20-ці год Косарак паступае ў Пражскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў ў 1855 годзе. Быў вучнем і паслядоўнікам мастацкай школы Макса Гаўсгофера.
А. Косарак шмат падарожнічаў, наведаў Баварыю, Альпы; ў 1856 годзе — востраў Руген.
Мастак памёр ад сухотаў ва ўзросце 29 гадоў.
ТворчасцьПравіць
Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамантычнага да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэтычнае адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш. Многія яго работы выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі, у горадзе Прага.
Выбраныя палотныПравіць
- Bouře na horách (Бура ў гарах)
- Před bouří (Перад бурай)
- Selská svatba (Сельскае вяселле)
- Česká krajina (Чэшскі край)
- Horské jezero v bouři (Горнае возера ў буру)
- Stmívání
- Podzimní jitro
- Motiv od Pardubic
- Krajina s čápem
- Rovina pod mraky
- Krajina s větrným mlýnem
- Zimní noc
- Hřbitov u moře
- Osamělá krajina
- Motiv z Kokořínských údolí
- Krajina s poutníky
- Krajina s procesím
- Zimní večer
- Krajina s dřevěným mostem
- Krajina s kaplí
- 1858 — Letní krajina
- Krajina s povozem na úvozové cestě
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Adolf Kosarek — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Adolf Kosárek // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ BillionGraves — 2011.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф Косарак