Адо́ніс вясновы[4], Гарыцвет, Жаўтацвет вясенні[5], Чараквет[6] (Adonis vernalis) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Адоніс вясновы
Adonis vernalis gonsenheim.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18727
NCBI  46985
EOL  595629
IPNI  305359-2
TPL  kew-2623208

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см з кароткім, тоўстымі каранямі буравата-чорнага колеру[4]. Сцёблы нешматлікія, галінастыя ад сярэдзіны, прамастойныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, рассечанае на лінейныя ніткападобныя долі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, буйныя (да 5 см і больш у дыяметры[7]). Плод — шматарэшак. Арэшкі валасістыя, з падобным на кручок носікам[4].

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Еўраазіяцкі від раслін, пераважна распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Цвіце ў красавікумаі, плады паспяваюць у чэрвені[4].

Гаспадарчае значэннеПравіць

Лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная расліна. Расліна ядавітая[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 547.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. 7,0 7,1 7,2 Адонис весенний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Кухарава Л. В. Адоніс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 39.
  • Адонис // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 17—18. — 563 с.(руск.) 

СпасылкіПравіць