Азам Талбіевіч Раджабаў

беларускі футбаліст

Азам Раджабаў (нар. 21 студзеня 1993, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Футбол
Азам Раджабаў
Поўнае імя Азам Талбіевіч Раджабаў
Нарадзіўся 21 студзеня 1993(1993-01-21)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Віцебск 0 (0)
2011—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013—2014 Беларусь Гомель 14 (0)
2014—2017 Беларусь Віцебск 36 (4)
2017   Беларусь Орша 11 (2)
2018—2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 42 (7)
2020— Беларусь Хваля (Пінск) 77 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебска». У лютым 2011 года перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 года з’явілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.

У ліпені 2013 года разарваў кантракт з «Дынама» і стаў іграком «Гомеля»[3]. У складзе «Гомеля» стаў звычайна выхадзіць на замену. Але калі ў другой палове 2013 трывала з’яўляўся на полі, то ў сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляў за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[4].

Пасля зыходу з «Гомеля» ў ліпені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[5]. Хутка замацаваўся ў аснове віцебскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 таксама трывала гуляў за «Віцебск», пераважна на пазіцыі флангавага нападніка. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У першай палове 2017 года выступаў за дубль «Віцебска», за асноўны склад згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы»[6]. У печатку 2018 года трэніраваўся з віцебскай камандай, аднак у лютым 2018 года «Віцебск» вырашыў не падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[7].

Неўзабаве пасля сыходу з «Віцебска» далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, у печатку сезона 2019 з’яўляўся на полі рэдка і выходзячы на замену, з верасня зноў стаў гуляць у аснове. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў каманду.

У жніўні 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[8]. У 2020 годзе гуляў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2021 пераважна выхадзіў на замену, са жніўня замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам[9]. У сезоне 2022 заставаўся іграком стартавага складу. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[10]. У снежні 2023 года падпісаў чарговы кантракт з клубам[11].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Віцебск   22 2
2010/11 (2) дубль Дынама   11 0
2011/12 дубль Дынама   ? ?
2012/13 дубль Дынама   17 0
2013 (2) Д1 Гомель   12 0
2014 (1) Д1 Гомель   2 0
2014 (2) Д2 Віцебск   15 4
2015 Д1 Віцебск   21 0
2016 Д1 Віцебск   0 0
2017 (1) дубль Віцебск   8 2
2017 (2) Д2 Орша   11 2
2018 Д2 Нафтан   26 5
2019 Д2 Нафтан   16 2
2020 (2) Д2 Хваля   12 1
2021 Д2 Хваля   26 1
2022 Д2 Хваля   21 0
2023 Д2 Хваля   18 0

Сям’я правіць

Бацька — таджык, маці — беларуска. Нарадзіўся ў Таджыкістане, але ў малым узросце пераехаў у Віцебск[12].

Крыніцы правіць

  1. Azam Radzhabov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/azam-radzhabov/
  3. Азам Раджабов будет играть за "Гомель" (руск.). football.by (11 ліпеня 2013). Праверана 5 снежня 2023.
  4. «Гомель» расторг контракт с Раджабовым (руск.). by.tribuna.com (18 ліпеня 2014). Праверана 5 снежня 2023.
  5. "Витебск" подписал Раджабова (руск.). football.by (25 ліпеня 2014). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Азам Раджабов отдан в аренду в ФК "Орша". (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (12 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017.
  7. Команду покинул Азам Раджабов (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (5 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018.
  8. «Волна» подписала четырёх новичков (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (3 жніўня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Азам Раджабов продлил контракт с клубом (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (27 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  10. Кибук и Раджабов продлили контракты с "Волной" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  11. "Волна" продлила контракты с лучшим бомбардиром и еще пятью игроками, а также рассталась с двумя футболистами (руск.). football.by (5 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  12. Молодой форвард Азам Раджабов доволен своим переездом в Киев (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012.