Аканкагуа (культура)

Аканкагуа (ісп.: Aconcagua) — дакалумбава культура ў цэнтральнай частцы Чылі. Сфарміравалася і развівалася прыкладна ў 9001540 гг.

Аканкагуа
неаліт
Жытло
Геаграфічны рэгіён Паўднёвая Амерыка
Лакалізацыя Чылі
Датаванне 9001540
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі земляробства, паляванне, рыбалоўства

Археалагічная культура Аканкагуа была ўпершыню была вылучана ў 19101912 гг. чылійскім антраполагам А. Айразун Навара. Назва была дадзена ў гонар ракі, якая акрэслівае паўночны арэал культуры. На поўдні яе мяжой з'яўляецца рака Качапоал.

Першапачатковым чыннікам для вылучэння была характэрная кераміка, багата арнаментаваная расліннымі фарбамі. А. Айразун Навара меркаваў, што яе стваральнікі мігрыравалі з Перу. Пазнейшыя даследчыкі не знайшлі прыкмет міграцыі вялікіх груп насельніцтва, аднак заўважалі значны ўплыў культур Альтыплана. Этнічны склад носьбітаў быў розны. У XVI ст., калі сюды прыйшлі іспанцы, асноўнай мовай зносін з'яўлялася мапудунгун.

Асноўнымі заняткамі аканкагуанцаў былі падсечнае земляробства, рыбалоўства, збіральніцтва і паляванне. У сухіх мясцінах узводзілі ірыгацыйныя збудаванні. Вырошчвалі кукурузу, бульбу, гарбузы, аксамітнік і інш. У XV ст. інкі або дыягіта распаўсюдзілі жывёлагадоўлю. Паселішчы будавалі на тэрасах рэк і горных схілах. Асноўнай сацыяльнай адзінкай была вялікая пашыраная сям'я. Відавочна, былі вядомы тэрытарыяльныя саюзы, але дзяржавы не сфарміраваліся.

Знікненне культуры звязана з іспанскай каланіяльнай экспансіяй.

Літаратура правіць