Алег Іванавіч Карповіч

Беларускі прапагандыст

Алег Іванавіч Карповіч (31 ліпеня 1960, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік, аглядальнік, карыкатурыст і мастак газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыст[1] рэжыму Лукашэнкі.

Алег Іванавіч Карповіч
Дата нараджэння 31 ліпеня 1960(1960-07-31) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, карыкатурыст, публіцыст, прапагандыст
Месца працы
Вучоба
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 31 ліпеня 1960 года ў Ляхавічах Брэсцкай вобласці.

Да 15 гадоў жыў у Слоніме, дзе скончыў сярэднюю і музычную школу[2].

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках з 1980-х гадоў. Першая карыкатура ў газеце «Знамя юности» была апублікавана ў 1984 годзе. З таго часу супрацоўнічае з перыядычнымі выданнямі і кніжнымі выдавецтвамі Беларусі як аўтар і карыкатурыст. Працаваў у часопісах «На экранах Беларуси», «Пралеска». Супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Свободные новости». Быў удзельнікам мастацкай суполкі «Пагоня»[3][2], блізкай да Беларускага народнага фронту[4][5].

У 1994 годзе быў аўтарам адной з першых карыкатур на першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку[6].

У 2000—2001 гадах удзельнічаў у палітычных мастацкіх выстаўках з крытыкай палітыкі Лукашэнкі[7] і акцыях пратэсту мастакоў супраць цэнзуры[8].

Прапагандысцкая дзейнасць

правіць

Нягледзячы на мінулую блізкасць да беларускага адраджэнскага і дэмакратычнага руху, Карповіч вядомы найперш як аглядальнік і карыкатурыст у рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня», дзе займаецца дыскрэдытацыяй праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, адпрацоўкай лініі прапаганды і апраўданнем палітыкі рэжыму. Аўтар стварае ілюстрацыі да калонак і кніг такіх прапагандыстаў, як Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая і Юрый Церах[9].

У сваіх карыкатурах часу пратэстаў 2020—2021 года і наступнага палітычнага крызісу займаецца дыскрэдытацыяй пратэстоўцаў і простымі абразамі дзеячаў дэмакратычнага руху і беларускіх нацыянальных сімвалаў[10][11][12]. На круглым стале аб ролі кнігі з удзелам дзеячаў прапаганды і супрацоўнікаў сілавых структур у 2022 годзе заявіў, што не трэба баяцца абразіць, а таксама позваў за абразы ў суд, бо «ідзе мардабой, вулічныя баі, хто ўдзельнічаў — той ведае. І наогул ідзе вайна, дзе кнігі — гэта зброя»[13].

Творчасць

правіць

Займаецца скульптурай і плакатам, партрэтам, сяброўскім шаржам і карыкатурай. Карыкатуры і партрэты аўтарства Алега Карповіча сумяшчаюць у сабе гратэск, іронію.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку», прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Сінт-Нікласе (Бельгія).

Атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2021 год у складзе аўтарскага калектыву Выдавецкі дом «Беларусь сёння». Атрыманую ўзнагароду Алег Карповіч ацаніў значна лепшай за Нобелеўскую:

Асабліва сёння, калі мы зразумелі, што такое цяперашняя Нобелеўка. Наша прэмія Прэзідэнта нашмат чысцей, нават параўнаць немагчыма з нобелеўскімі мільёнамі. Для мяне гэта самая высокая ўзнагарода, да таго ж беларускія карыкатурысты ніколі раней яе не ганараваліся. Супрацоўніцтва з Людмілай Гладкай і Юрыем Цераховічам у нас склалася яшчэ ў першыя дні жніўня 2020 года. Мы адразу зразумелі, што адбываецца і пачалі працаваць. Падзеі тых дзён паказалі, што палітычная карыкатура сёння вельмі патрэбная, і, думаю, яна не сыдзе з газетных старонак: без яе вастрыні зараз проста не абысціся.[14]

Крыніцы

правіць
  1. У бібліятэцы прайшла прэзентацыя новых кніг Андрэя Мукавозчыка. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — «У новых выданнях „Блокнот агитатора“ і „Беглые и смешные“ Андрэй Мукавозчык абагульняе асабісты агітацыйна-прапагандысцкі вопыт»  Праверана 11 красавіка 2024.
  2. а б Патриотический фронт. bouriac.ru. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  3. Культура - Сузор’е твораў і постацей(недаступная спасылка). kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  4. Свабода, Радыё. МАСТАЦКАЯ СУПОЛКА “ПАГОНЯ”, БНФ І ТБМ НАЛАДЗІЛІ СУМЕСНУЮ ВЫСТАВУ-ПРОДАЖ . Радыё Свабода (15 студзеня 2013). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  5. Гаравы, Марат. У Мінску прэзентавалі альбом «Творчая суполка «Пагоня» (фота) . Новы Час (29 кастрычніка 2016). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  6. Карней, Ігар. 25 вобразаў Аляксандра Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве — да 25 гадоў кіраваньня . Радыё Свабода (20 ліпеня 2019). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  7. Свабода, Радыё. Навіны 18 красавіка 2000 г. (бел. (тар.)). Радыё Свабода. — «Увечары 14 красавіка — таго самага дня, калі ў менскім Палацы мастацтваў была адчыненая невялікая выстава творчае суполкі «Пагоня», зь ейнай экспазыцыі зьнік адзін твор. Усе прамінулыя дні нашая карэспандэнтка спрабавала высьветліць абставіны гэтага таямнічага зьнікненьня. І вось што стала вядома… «Вясна-2000. Час саліць гуркі», — гэтак называецца зьніклая праца. Гэта інсталяцыя двух аўтараў — Алега Карповіча й Пётры Русака. Яна складаецца з партрэту кіраўніка краіны, выкананага, так скажам, не ў клясычнай манэры, ды пакладзеных на століку пры ім гуркоў.»  Праверана 8 кастрычніка 2023.
  8. Свабода, Радыё. Выстава забароненых цэнзурай твораў (бел. (тар.)). Радыё Свабода (10 снежня 2001). — «Акцыя распачалася на менскай вуліцы Дзімітрава, ля былога дому нумар тры. Свае забароненыя цэнзурай творы мастакі разьвесілі на драцяным плоце, які цяпер аточвае тое, што яшчэ нядаўна было помнікам архітэктуры дзевятнаццатага стагодзьдзя. Пра гісторыю гэтага злачынства дзяржавы распавёў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Экспазыцыю на плоце склалі творы мастакоў, якія за прамінулае дзесяцігодзьдзе зазналі цэнзуру. Гэта такія аўтары як Лявон Бартлаў, Мікола Крукоўскі, Алесь Марачкін, Алесь Пушкін, Алег Карповіч»  Праверана 8 кастрычніка 2023.
  9. Политологи и публицисты презентуют в Минске свои книги — «Корнееды», «Изнанка мятежа» и «Герои Беларуси» (руск.). zviazda.by (28 ліпеня 2022). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  10. КАРПОВИЧ, Олег. Депутат Клишевич: Для протестующих бчб – это просто рабочий инструмент (руск.). www.sb.by (17 снежня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  11. ГЛАДКАЯ, Людмила. Лица «протестов». Зачем зажигали «звезду» Алексиевич (руск.). www.sb.by (18 верасня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  12. КАРПОВИЧ, Олег. Иммунитет от нацистского вируса, выработанный в Нюрнберге, серьезно ослаб (руск.). www.sb.by (8 снежня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  13. «Мукавозчык і Гладкая сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі». Таццяна Нядбай — пра пафас і пустэчу афіцыёзу . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  14. ИСАЕНОК, Светлана. Специальной премии Президента удостоены журналисты издательского дома «Беларусь сегодня» (руск.). www.sb.by (11 студзеня 2022). Праверана 8 кастрычніка 2023.

Спасылкі

правіць