Алег Аляксандравіч Чмырыкаў

беларускі футбаліст

Алег Чмырыкаў (нар. 8 лютага 1996, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Алег Чмырыкаў
Поўнае імя Алег Аляксандравіч Чмырыкаў
Нарадзіўся 8 лютага 1996(1996-02-08)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Гомель 40 (1)
2017   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (1)
2018   Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (0)
2019 Беларусь Слуцк 5 (0)
2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 12 (0)
2020—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 42 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у сістэме магілёўскага «Дняпра», аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча супраць «Мінска» (0:1). Пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе «Гомеля», але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 ужо трывала гуляў у стартавым складзе, правёў усе 26 матчаў у Першай лізе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.

У Вышэйшай лізе страціў трывалае месца ў складзе. У маі 2017 года гуляў у стартавым складзе каманды, пазней зноў стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне» да канца сезона[2]. У складзе бабруйскага клуба здолеў замацавацца ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскай камандай, а пазней далучыўся да магілёўскага «Дняпра», які ў сакавіку 2018 года ўзяў абаронцу ў арэнду на сезон[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе магіляўчан, аднак у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў жніўні і зноў стаў іграком стартавага складу.

У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дняпро»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. Згуляў за каманду ў пяці матчах у пачатку сезона, пасля чаго страціў месца на полі. У ліпені 2019 года пакінуў «Слуцк»[6]. Неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Віцебск», але не падышоў[7].

У жніўні 2019 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[8], дзе быў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Дапамог клубу па выніках сезона 2020 выйграць Другую лігу, у 2021 годзе гуляў за каманду ў Першай лізе, пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па выніках паседжання Кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ быў дыскваліфікаваны на адзін год і аштрафаны на 2900 рублёў за парушэнні Кодэкса паводзін і спартыўнай сумленнасці[10]. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель   18 0
2014 дубль Гомель   25 0
2015 Д1 Гомель   8 0
2016 Д2 Гомель   26 1
2017 (1) Д1 Гомель   6 0
2017 (2) Д2 Белшына   15 1
2018 Д1 Дняпро   13 0
2019 (1) Д1 Слуцк   5 0
2019 (2) Д2 Хімік   12 0
2020 Д3 Дняпро   21 1
2021 Д2 Дняпро   21 1

Крыніцы правіць

  1. Oleg Chmyrikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Защитник "Гомеля" Чмыриков перешел в "Белшину" (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Чмыриков отдан в аренду "Днепру" (руск.). football.by (6 сакавіка 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. Чмыриков стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (13 снежня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  6. Савостьянов и Чмыриков покидают "Слуцк" (руск.). football.by (17 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Печенин может покинуть "Витебск", Матеус и Чмыриков не подошли клубу (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Чмыриков сменил "Слуцк" на "Химик" (руск.). football.by (21 жніўня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Чмыриков перешел в "Днепр-Могилев" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  10. КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 17 красавіка 2024.
  11. Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 17 красавіка 2024.