Алег Пятровіч Васількоўскі

Але́г Пятровіч Васількоўскі, Але́г Карча́к-Крыні́ца-Васількоўскі (фр.: Oleg Vassilkovsky, руск.: Олег Петрович (Карл Карлович) Васильковский, эст.: Oleg Vassilkovski; 28 кастрычніка 1879, фальварак Сцепаніца, Прыхабская воласць, Себежскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 12 студзеня 1944, Томск) — беларускі генерал Расійскай імперыі і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Алег Карчак-Крыніца-Васількоўскі
Дата нараджэння 28 кастрычніка (9 лістапада) 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1944(1944-07-12) (64 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя,
Расійская рэспубліка,
Беларуская Народная Рэспубліка
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1901—1921
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў Петраградская ваенная акруга
Бітвы/войны Руска-японская вайна
Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Георгія Order of St. Vladimir, 3rd class with Swords Order of Saint Vladimir 4th class with swords and bow Order of St. Anna 2nd class with swords ордэн Святога Станіслава 2 ступені з мячамі Order of St. Anne 3rd class with swords and bow ордэн Святога Станіслава 3 ступені з мячамі і бантам ордэн Святой Ганны 4 ступені ордэн Леапольда I залатая зброя «За храбрасць»
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Юнацтва правіць

Нарадзіўся ў сям’і казачага афіцэра Пятра Карлавіча Васількоўскага і М. П. Віславух-Кржываблоцкай. У 1901 годзе скончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча з адрозненнем у чыне харунжага. Выпушчаны ў лейб-гвардыі Казачы полк. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 у шэрагах 2-га Верхняўдзінскага палка Забайкальскага КВ. На 1 студзеня 1909 года сотнік лейб-гвардыі Казачага палка.

Узнагароджаны шэрагам узнагародаў, у тым ліку ордэнам Св. Георгія 4-й ступені і «Залатой зброяй». У 1912 годзе ў гонар стагоддзя вызвалення Расіі ад напалеонаўскіх войскаў яму быў падараваны Найвышэйшы падарунак — залаты гадзіннік з імператарскім гербам. У 1913 годзе — у гонар 100-годдзя бітвы пад Лейпцыгам — вялікі князь Мікалай Мікалаевіч падараваў яму залатую шаблю са сваёй манаграмай, нанесенай золатам на клінку.

Першая сусветная вайна правіць

З пачаткам Першай сусветнай вайны Васількоўскі падае рапарт аб яго пераводзе на фронт і атрымлівае прызначэнне ў 3-і Данскі казачы полк, а 19 жніўня 1914 года атрымлівае ў часавае камандаванне 19-ы Данскі казачы полк. 26 жніўня 1914 года яго полк атакаваў нямецкія пазіцыі і ўзяў станцыю Мукашаў. За гэту ўдалую аперацыю полк атрымаў 319 салдацкіх георгіеўскіх крыжоў і адмысловую падзяку ў загадзе па 1-ы войскі. У лютым 1915 за бой пад Праснышам і вёскай Бартнікі Васількоўскі быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі. За бой 2 сакавіка 1915 года і ўзяцце ў палон дзвюх рот немцаў з чатырма кулямётамі атрымаў званне палкоўніка і быў зацверджаны ў пасадзе камандзіра палка. 11 чэрвеня 1915 года полк удзельнічаў у бітве з нямецкай брыгадай, у склад якой уваходзілі адборныя 7-ы Кірасірскі і 8-ы Уланскія палкі. Бітва была крывепралітнай і полк Васількоўскага страціў 18 афіцэраў з 24 і 179 казакоў. Затое трафеямі была ўзята 5-гарматная батарэя і 4 кулямёты. За гэты подзвіг полк атрымаў адмысловае манархава спрыянне, а Васількоўскі атрымаў званне генерал-маёра. За гэту бітву ён таксама быў узнагароджаны бельгійскім ордэнам Святона Леапольда з мячамі. Гэты ордэн яму быў уручаны праз бельгійскага консула толькі ў 1926 годзе ў Эстоніі. 2 верасня 1915 года ён камандаваў ужо брыгадай, якая складалася з 19-га і 26-га Данскіх казачых палкоў 4-й Данской казачай дывізіі.

Пасля рэвалюцыі правіць

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі знаходзіўся ў складзе 12-га войска Радко-Дзмітрыева, які камандзіраваў яго ў Петраград, дзе Васількоўскі арганізаваў Саюз георгіеўскіх кавалераў.

19 ліпеня 1917 года быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага Петраградскай ваеннай акругі. Пасля здушэння «карнілаўскага мецяжу» палучыў званне генерал-лейтэнанта і быў адпраўлены ў адстаўку. Затым браў удзел у фарміраванні ўдарных часцей Рускай арміі.

З 10 верасня/28 жніўня 1917 года — у распараджэнні Ваеннага Міністра.

Браў удзел у антыбальшавіцкім паўстанні ў Яраслаўлі ў войсках генерала Карпава. Пасля разгрому паўстання Васількоўскаму атрымалася схавацца і хавацца на працягу года. Неаднаразова быў арыштаваны, але кожны раз яго адпускалі. З 30 жніўня 1919 года ў Фінляндыі[1]. Быў у Юдзеніча, але прызначэнне ў Паўночна-заходняе войска не атрымаў. У 1920 годзе пераехаў у Эстонію. Займаўся гандлем, адкрыў майстэрню па рамонце марскіх судоў. Супернічаў з генералам Аляксеям Баіавым, імкнучыся да кіруючай ролі сярод расійскіх ваенных эмігрантаў у Эстоніі.

Пастановай міністра ўнутраных спраў ад 9 сакавіка 1923 года Васількоўскаму было прадпісана пакінуць Эстонію. Але высылка была заменена на ссылку ў Пярну, адкуль ён быў вызвалены 5 студзеня 1924 года.

Генерал БНР правіць

У 1919 годзе ўзначаліў дыпламатычную місію БНР у Прыбалтыцы і ўзначальваў яе да 1920 года, пасля чаго ў маі 1920 года ён прыбыў у Хельсінкі, як афіцыйны прадстаўнік БНР. Тут ён наладзіў сувязь з фінскім палкоўнікам з меркаванымі беларускімі каранямі Юр’ё Эльфенгрэнам. 25 чэрвеня 1920 года ён атрымлівае афіцыйныя паўнамоцтвы ваенна-дыпламатычнага прадстаўніка БНР пры ўрадзе Фінляндыі, а Юр’ё Эльфенгрэн — яго дарадцы. Вядома таксама, што Алег Васількоўскі вёў перамовы з лідарамі Антанты аб прызнанні Беларускай Народнай Рэспублікі.

 
Юр’ё Эльфенгрэн

З ліста Васіля Захаркі (кіраўніка дэлегацыі БНР для перамоў з Савецкай Расіяй, Рэвель) Вацлаву Ластоўскаму (прэм’ер-міністру БНР, Рыга) за 21 чэрвеня 1926 года[2], у прыватнасці, паведамлялася:

  «…Зараз іншая справа — гэта прыезд сюды Генерала Васількоўскага з палкоўнікам. Усю інфармацыю яны перададуць Вам вусна. З іх словаў я бачу, што генерал вельмі цвёрда стаяў на глебе нашай дзяржавы, вёў барацьбу з ворагамі і як нельга лепш асвятляў наша пытанне перад прадстаўнікамі Антанты, на працягу 8 месяцаў, не ўзяўшы ад нас, да гэтай пары, ні гроша. Самі разумееце, што павінна адказаць яму Бацькаўшчына…»

«…Я ўжо сказаў, што паважаны генерал з вельмі сур’ёзным палкоўнікам перадасць Вам, пра што мы гутарылі з Міністрам замежных спраў…»

«…Пры прызначэнні генерала прадстаўніком у Фінляндыі палкоўнік мог бы быць дараднікам. Я добра ведаю, што пры разглядзе гэтага пытання Вы затрымаецеся на беларускай мове. Але што рабіць, калі зараз мы не можам абставіць нашы ўстановы як бы гэтага жадалася.

Людзі шчыра вялі нашу працу на інтэрнацыянальнай [мове], на мове расійскай і французскай [мовах, на якіх размаўляў Юр’ё Эльфенгрэн] і хай працягваюць яе…»

«…Яшчэ больш просім, каб не было адмоўлена ў прызначэнні генерала нашым паўнамоцным дыпламатычным прадстаўніком у Фінляндыі, а дараднікам палкоўніка Эльфенгрэна, вельмі здольнага чалавека, добра знаёмага з нацыянальнымі рухамі народаў. Ён беларус Мінскай губерні.»

«…Як у Фінляндыі, так і тут, у генерала і палкоўніка шмат знаёмых, якія могуць што-небудзь зрабіць.»

«З-за таго, што генерала ў Латвію не пускаюць, да Вас едзе па фінляндскім пашпарце падавец гэтага ліста палкоўнік Эльфенгрэн. Ён таксама ў курсе ўсіх спраў.»

«Я вельмі прашу не затрымліваць яго больш аднаго-двух дзён. Каб такім чынам даць яму магчымасць вярнуцца да майго ад’езду.»

«З ім жа дашліце мне і ўсю апошнюю інфармацыю…»

«…Ужо за гэты час як Васількоўскі, так і падавец ліста палкоўнік Эльфенгрэн, шмат прынеслі карысці нашай справе тым, што інфармавалі ўсіх замежнікаў.»

«Палкоўнік Вам перадасць, што кажуць пра нас у Маскве.»

«Палкоўнік і да Вас едзе за свой рахунак. Грошай ён не просіць, але будзьце добрыя, добра яго прыміце і дайце ўсе паперы, якія палегчылі б працу…»

 

З ліста Яна Чарапука (кіраўнік дэлегацыі БНР для перамоў з Савецкай Расіяй, Рэвель) Вацлаву Ластоўскаму (прэм’ер-міністру БНР, Рыга) за 21.06.1927[3], паведамлялася:

  «…Тым часам да Вас едзе палкоўнік Эльфенгрэн па справе генерала Васількоўскага — гэтыя асобы пакінулі ў мяне ўражанне вельмі добрае. Людзі, мабыць, выдатныя дзяржаўнікі і на першы погляд шчыра адданыя нашай справе. Імкніцеся і Вы іх выкарыстоўваць».  
 
Шыльда Ваенна-Дыпламатычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі

Пасля Фінляндыі Васількоўскі накіроўваецца зноў у Эстонію, дзе 30 кастрычніка 1920 года становіцца надзвычайным паслом БНР у Эстоніі[4]. У гэты час у Эстонію накіроўваецца мноства беларусаў, пераважна з-за палітычных матываў. 25 студзеня 1920 года намаганнямі пераведзенага з Тамерфорсу консула БНР у Фінляндыі Мікалая Чарвякова пры ўрадзе Эстоніі была зарэгістравана першая арганізацыя беларускай дыяспары ў Эстоніі — Беларускі нацыянальны камітэт у Рэвелі — «Рада».

Галоўнымі мэтамі «Рады» з’яўляліся аб’яднанне эстонскіх беларусаў вакол Ваенна-дыпламатычнай місіі БНР у Рэвелі, захаванне і падтрымка беларускай нацыянальнай культуры і мовы, а таксама дапамога ўцекачам з Беларусі і былым ваенным-беларусам з Паўночна-Заходняй Арміі Юдзеніча. «Рада» садзейнічала рэгістрацыі беларусаў і набыццю імі грамадзянства БНР. За кароткі перыяд ад кастрычніка 1919 года па чэрвень 1920 года Ваенна-дыпламатычнай місіяй БНР быў выдадзены 991 пашпарт і зарэгістравана больш за тысячу грамадзян БНР[5].

У эміграцыі правіць

Васількоўскі так і застаўся жыць у Эстоніі, дзе ўдзельнічаў у культурным жыцці беларускай і расійскай эміграцыі. Удзельнічаў у стварэнні Звязу расійскіх знявечаных ваяроў-эмігрантаў у Эстоніі. У 1930 годзе абраны яго старшынёй, але па чынніку хваробы Васількоўскага гэту пасаду часова займаў Л. Алік. Таксама ў 1930 годзе пры падтрымцы Васількоўскага быў арганізаваны Саюз узаемадапамогі чыноў былога Паўночна-заходняга войска і расійскіх эмігрантаў у Эстоніі, старшынёй якога ён з’яўляўся да закрыцця саюза ў 1936 годзе.

Арышт і смерць правіць

1 ліпеня 1940 года пасля анексіі Эстоніі СССР арыштаваны органамі НКУС у Таліне. 9 мая 1941 года прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання. 12 жніўня 1941 года прысуд быў заменены на 10 гадоў зняволення па чынніку псіхічнага засмучэння[6]. 12 студзеня 1944 загінуў у Томскім лагеры № 6[7].

Узнагароды правіць

Дадатковыя звесткі правіць

  • Самы малады генерал царскай арміі на пачатак Першай сусветнай вайны.

Сачыненні правіць

  • Беседа с генералом О. П. Васильковским. Сост. Г. Г-ов, ред. Н. Н. Иванов. Новая Россия, № 164—168 15-20.10.1919. Ревель(Tallinn)// Перадрук: Кто наш главный враг? Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 9—31.
  • Васильковский О. П. Карфаген должен быть разрушен. Надрукавана: Кто наш главный враг? Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 46—47.
  • Васильковский О. П. Кто они? 31 июля 1922 года г. Ревель. Надрукавана: Въ единении сила. Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 17—20.
  • Васильковский О. П. Обращение к бывшим воинским чинам Северо-Западной армии. Вести дня. Tallinn. № 92(3155). 24/04/1936.

Зноскі

  1. The Times. London, Greter London. England. Tuesday, September, 1919. Page 10.
  2. Архіў БНР (ф. 582, оп. 1, д. 45, лл. 38а-h).
  3. Архіў БНР (ф. 582, оп. 1, д. 45, лл. 39 і об.).
  4. «Эстонскі Дзяржаўны Архіў» ERA.957.11.259 Väljavõtted Läti ajakirjandusest Valgevene ja Poola vahekorra kohta ning kirjavahetus Valgevene Rahvavabariigiga, Vene missiooni ja sõjaväelise esindusega Valgevene sõltumatuse, poliitilise hoiaku ja teistes poliitilistes küsimustes. Piirdaatumid:10.01.1920-30.10.1920.
  5. БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА У КРАІНАХ БАЛТЫІ.
  6. ERAF.129SM.1.28966 Pealkiri: VASSILKOVSKI Oleg Pjotr (1879). Kirje sisestatud: 31.05.2006.
  7. ERAF.2-M/О.1.188 Pealkiri: VASSILKOVSKAJA, Lidia Aleksei t. Tallinn. Kirje sisestatud: 21.12.2005.

Літаратура правіць

  • Р. Абисогомян. Роль русских военных деятелей в общественной и культурной жизни Эстонской Республики 1920—1930 гг. и их литературное наследие., даданне
  • Kerensky A. F. The Prelude To Bolshevism. The Kornilov Rising by A. F. Kerensky. — New York: Dodd, Mead And Company, 1919.. — С. 87, 310.. — 345 с..
  • Половцов П.А. Дни затмения. Записки Главнокомандующего Войсками Петроградского Военного Округа П.А. Половцова в 1917 года.. — Парыж.: Возрождение, 1928.. — С. 181, 189, 190, 193, 195...
  • Никитин Б. В. Роковые годы (Новые показания участника).. — Paris.: [Le Polonais en France], 1937.. — С. 215, 216, 239, 241.. — 271 с..
  • Плюханова М. С. "Мне кажется, что мы не расстовались... Воспоминания".. — Таллинн.: Александра, 1999.. — 193 с..
  • Плюханова М. С. "Воспоминания".. — ТАЛЛИНН №24(104). — Таллинн.: MTÜ Ajakiri Tallinn, 2001.. — С. 107-111. — ISBN ISSN 1406-0078..