Алег Рыгоравіч Мартыненка
Алег Рыгоравіч Мартыненка (12 сакавіка 1936, Краматорск — 1 снежня 2012, Мінск) — савецкі і беларускі фізік. Па нацыянальнасці — украінец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1989), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2001). Брат механіка Юрыя Мартыненкі (1945—2012).
Алег Рыгоравіч Мартыненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2012 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | цеплафізіка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьМартыненка нарадзіўся ў Краматорску (Украіна), атрымаў адукацыю ў Маскоўскім аўтадарожным інстытуце і Чэшскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы. З 1963 г. ён працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР, з 1966 г. — у якасці загадчыка лабараторыяй і намесніка дырэктара, у 1988—2003 гг. — на пасадзе дырэктары інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ, загадваў кафедрай цеплафізікі фізічнага факультэта БДУ (1988—1997), з’яўляўся галоўным рэдактарам «Інжынерна-фізічнага часопіса» (1988—2003).
Мартыненка з’яўляўся ініцыятарам шэрагу навуковых праграм і праектаў у вобласці энергетыкі. Ён быў кіраўніком стварэння Канцэпцыі развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, узначальваў НПРП «Энергетычная стратэгія» Міністэрствы энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Сярод яго вучняў — 6 дактароў і 37 кандыдатаў навук.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы Мартыненка прысвечаны цеплафізіцы. Атрымалі вядомасць яго працы па канвектыўным цеплаабмене, распаўсюджанні лазернага выпраменьвання ў турбулентнай атмасферы (аэратэрмаоптыка), віхравым цячэнні вадкасці, працэсах утварэння дысіпатыўных структур, пераносу цяпла і выпраменьвання ў гетэрагенных асяроддзях, метадам разліку і стварэння цеплаабменных прылад.
У 2002 годзе «за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталяванні для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі» Мартыненка быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.
Прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплекса і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
Публікацыі
правіцьМартыненко является автором свыше 100 изобретений и 400 научных работ, среди которых:
- Колесников П. М., Колпащиков В. Л., Мартыненко О. Г. Введение в теорию конвективных газовых линз. — Минск: Наука и техника, 1972.
- Мартыненко О. Г., Соковишин Ю. А. Теплообмен смешанной конвекцией. — Минск: Наука и техника, 1975.
- Березовский А. А., Мартыненко О. Г., Соковишин Ю. А. Асимптотические методы в теории свободно-конвективного теплообмена. — Минск: Наука и техника, 1979.
- Соковишин Ю. А., Мартыненко О. Г. Введение в теорию свободно-конвективного теплообмена. — Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1982.
- Мартыненко О. Г., Семёнов А. Г., Соковишин Ю. А. Параметрические методы в свободной конвекции. — Минск: Наука и техника, 1984.
- Мартыненко О. Г., Коровкин В. Н., Соковишин Ю. А. Теория ламинарных вязких струй. — Минск: Наука и техника, 1979.
- Справочник по теплообменникам / Под ред. О. Г. Мартыненко. — Минск: Наука и техника, 1987.
Літаратура
правіць- Астапчик С. А., Высоцкий М. С., Драгун В. Л., Павлюкевич Н. В., Шульман З. П. Олег Григорьевич Мартыненко (к 60-летию со дня рождения) // Journal of Engineering Physics and Thermophysics. — 1996. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2003.
- Олег Григорьевич Мартыненко (к 70-летию со дня рождения) // Изв. НАНБ: Сер. физ.-тех. наук. — 2006. — В. 2. — С. 122—123.
Спасылкі
правіць- Алег Рыгоравіч Мартыненка: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Алег Рыгоравіч Мартыненка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)