Алена Іванаўна Скугарэўская
Алена Іванаўна Скугарэ́ўская[1] (руск.: Елена Ивановна Скугаревская; нар. 13 снежня 1938) — вучоны ў галіне псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі, педагог, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Алена Іванаўна Скугарэўская | |
---|---|
руск.: Елена Ивановна Скугаревская | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, урач, псіхіятр, нарколаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | псіхіятрыя і наркалогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Краснадары. У 1957 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1962 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ўрачом-псіхіятрам у абласной псіхіятрычнай бальніцы «Баяры»[2] ў Гродзенскай вобласці, потым — у гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры ў Гродна[2]. У 1964—1976 гадах урач-ардынатар, загадчык аддзялення Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя) ў Мінску. Адначасова вучылася ў завочнай аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя РСФСР у Маскве і ў 1969 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аффективные расстройства и уровень биогенных аминов у больных хроническим алкоголизмом»[2]. З 1976 года А. І. Скугарэўская працуе ў Мінскім медыцынскім інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1976—1983 гадах займала пасаду асістэнта кафедры псіхіятрыі, у 1983—1993 гадах — дацэнта. У 1989 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Клинико-биологические корреляции в системе оценки прогредиентности алкоголизма»[2]. З 1993 года — прафесар кафедры псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі, у 1994—2003 гадах — загадчык. Займала пасаду намесніка дэкана лячэбнага факультэта па навуковай рабоце[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьА. Р. Скугарэўскай належаць больш за 200[2] навуковых прац па праблемах наркалогіі, псіхіятрыі, сацыяльна-псіхалагічных пытаннях. Суаўтар практычных дапаможнікаў для медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку першага беларускага дапаможніка па дзіцячай псіхіятрыі «Клиническая психиатрия. Детский возраст» (2006).
У 1995—2005 гадах была членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Член экспертнага савета Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Хельсінскага камітэта па правах чалавека, Беларускай псіхіятрычнай асацыяцыі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Психотерапия и клиническая психология»[2]. Навуковы рэдактар штогодніка «Экологическая антропология». Старшыня савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па спецыяльнасцях «псіхіятрыя» і «наркалогія» пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Эмоции и алкоголизм. — Мн. Вышэйшая школа, 1987.
- Экологический аспект в оценке алкогольной зависимости. // Экологическая антропология. - Мн. 1999.
- Дукорский В. В., Скугаревская Е. И., Балашов А. Д. Анкетирование психиатров по актуальным вопросам реализации принудительных мер безопасности и лечения // Российский психиатрический журнал. 2013. № 6.
- Физическая активность и психическое здоровье. // Физиотерапия и курортология, № 7 (июль) 2019.
Зноскі
Літаратура
правіць- Скугарэўская Алена Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 6. — Мн., 2008.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 228.
Спасылкі
правіць- Скугарэўская Алена Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скугаревская Елена Ивановна Архівавана 23 лютага 2022. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта