Алена Андрэеўна Сцяпанава

спявачка

Алена Андрэеўна Сцяпа́нава[4] (руск.: Елена Андреевна Степа́нова; 5 (17) мая 1891[5] — 26 мая 1978) — руская, савецкая оперная і камерная спявачка (каларатурнае сапрана). Народная артыстка РСФСР (1934)[6]. Народная артыстка СССР (1937).

Алена Андрэеўна Сцяпанава
руск.: Елена Андреевна Степанова
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 мая 1891(1891-05-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1978(1978-05-26) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Сяргей Іванавіч Мігай[3]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Маскве у сям’і настаўніка спеваў. У дзяцінстве спявала ў царкоўным хоры. Вукчылася ў Маскоўскай народнай кансерваторыі, брала прыватныя ўрокі спеваў ў М. Полі. У 1908—1912 гадах артыстка хору, у 1912—1924 і 1927—1944 гадах салістка Вялікага тэатра ў Маскве. У 1924—1926 гадах выступала на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў Ленінградзе. У 1926—1927 гадах выступала ў Маскоўскім оперным тэатры імя К. С. Станіслаўскага. Сцэнічную дзейнасць спыніла ў 1944 годзе. Гастралявала ў Кіеве, Харкаве, Адэсе, Баку, Ерэване, Тбілісі, Свярдлоўску, Рызе, Ташкенце і іншых гарадах.

Памерла А. А. Сцяпанава 26 мая 1978 года ў Маскве. Пахавана на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасць і грамадская дзейнасць правіць

Алена Сцяпанава валодала моцным голасам своеасаблівага крышталёвага тэмбру, філіграннай вакальнай тэхнікай, віртуознай каларатурай, сцэнічным тэмпераментам, высокай культурай выканання. Яе рпертуар налічваў звыш 30 оперных партый (з іх 24 — у Вялікім тэатры).

Часта выступала з сольнымі канцэртамі, у якіх выконвала рамансы і песні М. І. Глінкі, П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, М. А. Рымскага-Корсакава, А. Ц. Грачанінава, В. А. Моцарта, Э. Грыга, К. Дэбюсі, Р. Штрауса, камерныя творы савецкіх кампазітараў — Р. М. Гліэра, М. Я. Мяскоўскага, Дз. І. Аракішвілі, М. К. Чамберджы, А. Хачатурана і інш. Выконвала сольныя партыі ў буйных вакальна-сімфанічных творах. Запісвалася на грампласцінкі ў Маскве («Метраполь», 1912; «Музтрэст», 1929—1932; «Грампласттрэст», 1934—1937).

Займалася грамадскай дзейнасцю. Дапамагала ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці, была адным з арганізатараў Маскоўскай гарадской пеўчай школы. З 1934 года абіралася дэпутатам Массавета.

Зноскі правіць

  1. Bibliothèque nationale de France Elena Andreevna Stepanova // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Степанова Елена Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  4. БелЭн 2002.
  5. У Тэатральнай энцыклапедыі дата нараджэння 5(17).V.1892
  6. Легенды театра. Елена Степанова (руск.) // Сайт Вялікага тэатра

Літаратура правіць

  • Сцяпа́нава Алена Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 317. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • М. Р. Степа́нова, Елена Андреевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1091—1092. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
  • Степа́нова Елена Андреевна / Зарубин В. И. // Симон — Хейлер. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1981. — Стб. 270. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).

Спасылкі правіць