Альшанка (рака)
рака ў Беларусі
Альшанка, Вішнёўка, Жыгянка, Луска (у верхнім цячэнні — Гальшанка) — рака ў Мінскай і Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана).
Альшанка | |
---|---|
Рака Гальшанка каля Вішнева | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 60 км |
Плошча басейна | 311 км² |
Басейн | Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Нёман |
Расход вады | 2,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Вусце | Бярэзіна |
· Месцазнаходжанне | вёска Няровы |
Ухіл ракі | 1,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць, Гродзенская вобласць |
Пачынаецца на захад ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёна, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусце каля вёскі Няровы. Даўжыня ракі 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае. Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай 0,12 і 0,02 км²)[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 289. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)