Алэўск
Алеўск[1] ці Алэўск[2] (укр.: Олевськ) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Убарць. Адміністрацыйны цэнтр Алэўскага раёна. Насельніцтва 11 тыс. чал. (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасцень.
Этымалогія назвы
правіцьНазву горада звязваюць з іменем оўруцкага князя Алега Святаславіча, які жыў і княжыў у канцы X стагоддзя. Падчас свайга княжання Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэння вымаўлення — Волеўск[3] або Олеўск.
Гісторыя
правіць- 1488: першы пісьмовы ўспамін пра Алэўск, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; у горадзе існаваў драўляны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага, валоданне Нямірычаў.
- 20 верасня 1641: атрымаў магдэбургскае права.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
- 1796: мястэчка ў Оўруцкім павеце Валынскай губерні, цэнтр воласці.
- 1831: у Алэўску працавалі 2 вінакурні, дзейнічала вучэльня пры кармеліцкім кляштары.
- 1870: у мястэчку дзейнічалі царква, касцёл, капліца і сінагога, працавалі 2 млыны.
- 1903: праз Алэўск прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- 2003: атрымаў статус горада.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод трактарных дэталяў.
Славутасці
правіцьУ Алэўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэння — мураваная царква Святога Міколы (1596).
Крыніцы
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — карта Жытомірскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ а б SgKP 1886, s. 480
- ↑ Олевск // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
правіць- Olewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 480.