Аляксандр Іванавіч Касякоў

Аляксандр Іванавіч Касякоў (нар. 12 мая 1914, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Іванавіч Касякоў
Дата нараджэння 12 мая 1914(1914-05-12) (109 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 19451956 працаваў у Гомельскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект», з 1957 года галоўны архітэктар Гомеля, з 1965 года кіраўнік мастацка-канструктарскіх майстэрняў, з 1968 кіраўнік архітэктурна-мастацкай майстэрні Гомельскага аблспажыўсаюза, у 1971—1973 гадах кіраўнік мастацкай майстэрні Гомельскага камбіната добраўпарадкавання[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у Гомелі[2].

Творчасць правіць

 
Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум
 
Будынак Упраўлення КДБ Гомельскай вобласці

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): будынкі ўпраўлення КДБ Гомельскай вобласці (1948), дарожна-будаўнічага тэхнікума (1952, у сааўтарстве), павільён на калгасным рынку (1949)[1], праекты Гомельскага машынабудаўнічага (1950), політэхнічнага (1952) тэхнікумаў[2], генплан Гомеля (1963, у аўтарскім калектыве), жылыя дамы па вул. Савецкай (1950)[1], Кірава (1956)[2] і па праспекце Леніна (1963)[1].

Зноскі

  1. а б в г Касякоў Аляксандр Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в Косяков Александр Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць