Аляксандр Іванавіч Чарапанаў
Аляксандр Іванавіч Чарапанаў (руск.: Александр Иванович Черепанов; 9 (21) лістапада 1895, Kislyanskoye[d], Арэнбургская губерня — 6 ліпеня 1984, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943).
Аляксандр Іванавіч Чарапанаў | |
---|---|
руск.: Александр Иванович Черепанов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 (21) лістапада 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1984 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія і пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і.
З мая 1915 года служыў у Рускай імператарскай арміі, змагаючыся на франтах Першай сусветнай вайны. У 1916 годзе скончыў 1-ю Іркуцкую школу прапаршчыкаў, пасля чаго камандаваў ротай. Даслужыўся да штабс-капітана.
У снежні 1917 года далучыўся да Чырвонай гвардыі, а ў студзені 1918 — Чырвонай арміі. У гады грамадзянскай вайны ў Расіі ваяваў на Паўночна-Заходнім і Заходнім франтах. Быў на пасадах камандзіра палка, затым начальніка штаба і камандзіра брыгады.
У 1923 годзе скончыў курсы Ваеннай акадэміі РСЧА. Пасля накіраваўся ваенным саветнікам у Кітай, дзе працаваў да 1927 года. З чэрвеня 1924 года ўзначальваў групу саветнікаў у школе Вампу, кіраваў арганізацыяй тактычнай, стралковай і страявой падрыхтоўкі, быў саветнікам пры 1-й пяхотнай дывізіі. У 1926 годзе ўступіў ва УКП(б). У 1927 годзе заняў пасаду памочніка камандзіра стралковай дывізіі. У 1928-м скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начскладу. З чэрвеня 1929 года — камандзір дывізіі, якая ўдзельнічала ў баях на КУЧ.
З кастрычніка 1933 года камандаваў стралковым палком, далей, з ліпеня 1935, займаў пасады памочніка начальніка, затым начальніка групы кантролю НКА. Са жніўня 1938 па лістапад 1939 зноў знаходзіўся ў якасці ваеннага саветніка ў Кітаі. Пасля вяртання ў СССР займаў пасаду старшага выкладчыка ваеннай акадэміі Генштаба.
У часы Вялікай Айчыннай вайны займаў пасады галоўнага інспектара пры Галоўнакамандуючым Паўночна-заходняга напрамку (з ліпеня па верасень 1941) і камандуючага 23-й арміяй (з верасня 1941 па ліпень 1944). Удзельнічаў у абарончых баях пад Ленінградам, падчас прарыву блакады і пры разгроме варожых сіл на Карэльскім пярэсмыку. З восені 1944 года працаваў у Балгарыі ў якасці памочніка, затым намесніка старшыні Саюзнай кантрольнай камісіі. У 1947 годзе стаў старшынёй гэтай камісіі і галоўным саветнік балгарскай арміі. З мая 1948 — намеснік начальніка ўпраўлення вышэйшых ваенна-навучальных устаноў.
У 1955 годзе звольнены ў запас.
Узнагароды
правіцьБыў узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава II ступені, медалямі, замежнымі ордэнамі.
Мемуары
правіць- Боевое крещение. М., 1960;
- Первые бои Красной Армии. М., 1961;
- Под Псковом и Нарвой. Февр. 1918 г. М., 1963;
- Северный поход Национально-революционной армии Китая. (Записки воен. советника). М., 1968;
- В боях рожденная. Изд. 3-е. М., 1976;
- Записки военного советника в Китае. Изд. 2-е. М., 1976.