Аляксандр Аляксандравіч Нячаеў

беларускі футбаліст

Аляксандр Нячаеў (нар. 21 красавіка 1994, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Футбол
Аляксандр Нячаеў
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Нячаеў
Нарадзіўся 21 красавіка 1994(1994-04-21)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2015   Беларусь Кобрын 4 (-5)
2017 Беларусь Ліда 23 (-27)
2018—2021 Беларусь Рух (Брэст) 59 (-47)
2022 Азербайджан Сабах (Баку) 0 (0)
2023 Беларусь Мінск 23 (-21)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2010 года пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». З цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын», аднак у ліпені таго ж года вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 года пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2017 года стаў іграком «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб у студзені 2018 года[5] і ў хуткім часе далучыўся да брэсцкага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў з ёй шлях ад Другой да Вышэйшай лігі. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Раманам Сцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасля Паўла Паўлючэнкі, згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азербайджанскім клубам «Сабах»[6]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Азербайджана. У студзені 2023 года пакінуў «Сабах»[7].

У лютым 2023 года стаў іграком «Мінска»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У студзені 2024 года папоўніў склад «Гомеля»[10].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасці рэзервовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах (13 жніўня з Малдовай і 4 верасня з Ліхтэнштэйнам), выходзячы на замены.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама   1 −0
2011 дубль Дынама   9 −6
2012 дубль Брэст   13 −13
2013 дубль Дынама   18 −26
2014 дубль Дынама   27 −39
2015 (1) Д2 Кобрын   4 −5
2015 (2) дубль Дынама   12 −23
2017 Д2 Ліда   23 −27
2018 Д3 Рух   28 −13
2019 Д2 Рух   17 −16
2020 Д1 Рух   13 −17
2021 Д1 Рух   1 −1
2022 Д1 Сабах   0 0
2023 Д1 Мінск   23 −21

Крыніцы

правіць
  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_nechaev/
  2. Aleksandr Nechaev // Transfermarkt — 2000.
  3. Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское "Динамо" из аренды в "Кобрине" (руск.). football.by (12 ліпеня 2015). Праверана 8 снежня 2023.
  4. Головчик, Нечаев и Огар стали игроками "Лиды" (руск.). football.by (7 сакавіка 2017). Праверана 8 снежня 2023.
  5. "Лида" рассталась с голкипером Нечаевым (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 8 снежня 2023.
  6. Белорусский вратарь Нечаев перешел в азербайджанский "Сабах" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
  7. Вратарь Александр Нечаев расстался с "Сабахом" (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  8. Вратарь Нечаев перешел в "Минск" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  9. Нечаев покинул "Минск" (руск.). football.by (8 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  10. Вратарь Александр Нечаев стал футболистом «Гомеля» (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (23 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.