Аляксандр Аляксеевіч Казыра

вучоны-хімік

Аляксандр Аляксеевіч Казы́ра[1] (17 чэрвеня 1943 — 5 кастрычніка 1997) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1997).

Аляксандр Аляксеевіч Казыра
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1943(1943-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1997(1997-10-05) (54 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1997)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Негрымава Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер у Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1965 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры кафедры фізічнай хіміі[2]. Застаўся працаваць ва ўніверсітэце. Адначасова з 1991 г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1997 годзе — доктарскую.

Навуковая дзейнасць правіць

Вучонаму належаць навуковыя працы па тэрмадынаміцы арганічных рэчываў і сплаваў, эксперыментальных метадах хімічнай тэрмадынамікі, тэрмадынамічных уласцівасцях прадуктаў прамысловага арганічнага сінтэзу і інш. Распрацаваў методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арганічных рэчываў, выканаў тэрмадынамічны аналіз рэакцый амідаў, кіслот, эфіраў, кетонаў і г.д.[2]

Аўтар больш за 120[2] навуковых прац. Сярод апублікаванага:

  • О максимальной работе и изотерме химической реакции (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1985. Т. 59, № 2.
  • Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1988. Т. 62, № 7.
  • Термодинамические свойства производных тетразола в различных агрегатных состояниях(у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1990. Т. 64, № 3.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  2. а б в Козыро Александр Алексеевич Архівавана 19 красавіка 2019. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Літаратура правіць

Спасылкі правіць