Аляксандр Антонавіч Гадуноў
Аляксандр Антонавіч Гадуно́ў[1] (2 верасня 1921 — 10 лютага 1994[2]) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1979).
Аляксандр Антонавіч Гадуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 верасня 1921 |
Месца нараджэння | Фашчаўка, Гомельская губерня, РСФСР |
Дата смерці | 10 лютага 1994 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | Ленінградскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Ленінградскі ўніверсітэт, Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Фашчаўка (Гомельская губерня, зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Ленінградскі ўніверсітэт[2]. У час Вялікай Айчыннай файны на фронце[2], танкіст, гвардыі старшы лейтэнант[3]. У 1950 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут[1]. З 1950 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — аспірант, прафесар, дэкан эканамічнага факультэта. На працягу 5 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П. Тальяці[2]. З 1976 г. у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, дзе да 1991 г. займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення. З 1991 г. працаваў у Акадэміі кіравання.
Памёр А. А. Гадуноў 10 лютага 1994 г., пахаваны на радзіме[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьА. А. Гадунову належаць навуковыя працы па ўдасканаленню структуры і метадаў кіравання. З’яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай школы кіравання вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4]. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук[2]. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац[2].
Сярод апублікаванага:
- Введение в теорию управления: (cистема промышленного производства) / А. А. Годунов. — Москва: Экономика, 1967. — 280 с.: схем.; 20 см. — 17000 экз.
- Вопросы теории управления производством. — Л., 1969.
- Методика оценки деловых и морально-политических качеств руководителей и специалистов промышленных предприятий / А. А. Годунов, П. С. Емшин ; Ленинградский государственный университет им. А. А, Жданова, Научно-исследовательский институт комплексных социальных исследований, Лаборатория социальных проблем управления. — Ленинград: [б. и.], 1970. — 23 с.; 21 см. — 1000 экз.
- Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. — М., 1975.
- Роль науки управления социалистическим производством. — Мн. 1986.
Узнагароды
правіць- Ордэн Аляксандра Неўскага,
- ордэны Айчыннай вайны I і II ступені,
- медалі і ганаровыя граматы[2].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б в г д е ё ж Выдатныя вучоныя — нашы землякі. Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Сайт Шклоўскай БС
- ↑ Великая Победа — Годунов Александр Антонович (1921—1994) Архівавана 2 студзеня 2018. (руск.) // Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
- ↑ Иформация о научно-педагогической школе управления производством учреждения образования «Белорусский государственный экономический университет» (руск.)
Літаратура
правіць- Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 422.