Аляксандр Валер’евіч Паўлаў

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксандр Па́ўлаў (нар. 18 жніўня 1984, Бялынічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Віцебск».

Футбол
Аляксандр Паўлаў
Поўнае імя Аляксандр Валер’евіч Паўлаў
Нарадзіўся 18 жніўня 1984(1984-08-18)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 150 (21)
2009—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 149 (22)
2015 Казахстан Акжэтпес (Какшэтау) 28 (2)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 21 (3)
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 52 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2008—2013 Беларусь Беларусь 13 (0)
Трэнерская кар’ера
2020—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) дубль
2021—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2022— Беларусь Віцебск
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 сакавіка 2014

Клубная кар’ера правіць

Доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», у якім дарос да нацыянальнай зборнай.

У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у якім неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У складзе БАТЭ паспяхова выступаў на розных пазіцыях у паўабароне: на фланзе, у цэнтры поля і ў апорнай зоне. Доўгі час не мог поўнасцю праявіць сябе з-за невялікіх траўм, прапускаючы значныя часткі сезона.

У сезоне 2013 года, нарэшце, усталяваў высокі бамбардзірскі паказчык, забіўшы ў чэмпіянаце ажно 10 галоў (пры гэтым зусім нячаста з’яўляўся ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену), дзякуючы чаму быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату, а паводле сайта УЕФА — увогуле найлепшым іграком[3].

Сезон 2014 атрымаўся для Аляксандра горшым: пачынаў у стартавым складзе, але пасля стаў часцей выхадзіць на замену, а ў канцы сезона часам заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за сезон забіў 1 гол.

У лютым 2015 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу[4]. Быў трывалым іграком асновы, але ў снежні 2015 года стала вядома, што «Акжэтпес» не будзе падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[5].

У студзені 2016 года цікавасць да Паўлава сталі праяўляць бабруйская «Белшына»[6] і салігорскі «Шахцёр». У выніку, у лютым паўабаронца падпісаў кантракт з гарнякамі[7]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[8].

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Дняпром» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[9]. Стаў капітанам каманды, замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам[10]. У сезоне 2018 заставаўся капітанам і іграком асновы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся на матчы нацыянальнай зборнай, але пасля пераходу ў БАТЭ доўгі час не трапляў у галоўную каманду. З 2012 года зноў стаў выступаць за зборную.

Трэнерская кар’ера правіць

У студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру[11] і неўзабаве перайшоў на трэнерскую працу ў сталічны «Энергетык-БДУ»[12]. З пачатку 2020 года ўзначаліў дубль клуба, а з лета 2021 года сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе.

У лістападзе 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Віцебска», які выбыў у Першую лігу[13]. Пасля няўдалага пачатку сезона 2023 каманда стала рэгулярна набіраць ачкі і па выніках пераходных матчаў вярнулася ў Вышэйшую лігу.

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[14].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Pavlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Pawlaw // FBref.com
  3. Александр Павлов — лучший игрок чемпионата Беларуси по версии сайта УЕФА (руск.). euroradio.fm (10 снежня 2013). Праверана 13 лютага 2024.
  4. Александр Павлов перешел в казахстанский "Окжетпес" (руск.). football.by (7 лютага 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Александр Павлов покидает "Окжетпес" (руск.). football.by (20 снежня 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  6. «Белшина» интересуется Павловым и Веретило (руск.). by.tribuna.com.
  7. Александр Павлов подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (2 лютага 2016). Праверана 13 лютага 2024.
  8. "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко (руск.). football.by (28 лістапада 2016). Праверана 13 лютага 2024.
  9. Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом (руск.). football.by (6 лютага 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  10. Александр Павлов продлил контракт с "Днепром" (руск.). football.by (21 студзеня 2018). Праверана 13 лютага 2024.
  11. Источник: Экс-полузащитник сборной Беларуси завершил карьеру (руск.)(недаступная спасылка). football.by (14 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
  12. Александр Павлов вошел в тренерский штаб "Энергетика-БГУ" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  13. "Витебск" официально объявил о назначении Павлова (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  14. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.